Старонка:Рунь (1914).pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сатано, Арымане, Чорны Бог! Спасылай мне драбязу тваю на паслухменства кажу раз, у другі і ўтрэ!..»

Таўхануў нехта пад локаць, ці то здалося яму, ці то ён толькі падумаў, ці то сам няўмысьля за стоўп, што столь дзяржыць, зачапіўся?

— «Нэпэўна, што зачапіўся; нічога німа».

І давёў другі раз і ужо нож асьвячоны узяў.

— «Што я вытвараю?» ізноў думка бліснула, але і нажом круг павёў.

Вядзець, вядзець… Раптам: «дзынг…» зазьвінела ў вушах… Што гэта? Крыкнуў, мяўкнуў хто на таку?..

Маланкай схапіўся Янка і кінуўся вылазіць с падасецьця. Круга не давёў… без памяці схапіўся за прыступкі і палез… Скочыў на верх, а там з-заду пасыпалася земля, загурчэла сьцена подасецьця…

Бяжыць, бяжыць Янка па таку; валасы на галаве ежуцца, пад каленямі занямела.

Выляцеў з гумна, па гароду нясецца, шапку дзяржыць. Вецер дзьмець у рот, дожч у вочы хлешчыць

Дабег да пуні, агоўтаўся, прыстоіў.

— «Чаго ж я пабег? Нічога ж німа? Спужаўся… І нож, і грамніца, і праскурка там. Не спраўдзіла, чорная кніга»…

Затужыў… І зноў думы цягучые, смутные.

— {{|„Ня|«Ня}} вытрываў… Не прыйшлі сілы чорные. А можа б і спраўдзіла кніга чорная-чараўніцкая? А што хто знаіць? Не казалі б таго, не выдумлялі б. Пабег, спалохаўся, упудзіўся, як конь малады»…

Бязмоўные дрэвы чарнеюць невыразна у начы, вецер веіць часінаю.—«Так было, так есьць,