Старонка:Рунь (1914).pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бьець, сьцёбаіць ды шастом хістаіць, гутаіць, усё: „Драб-драб… скі-гі…“ безперэстанку бушуіцца. А дожджык асеньні безупынны аб балонкі барабаніць, як нябошчык, стукаіцца і плачыць мутнымі дробнымі сьлязьмі.

Чорна на дварэ, а нійдзе сьветла ужо німа, а поўначы ўжо. Чорную кнігу чытаіць Янка, дабіваіцца-шукаіць адгадкі на пытаньня-дамаганьня свае… І чуіцца яму часам, — не, ня чуіцца, а думаіцца, што сярод цішы ў ноччы гукі без канца жывуць, што ня вецер у коміні гудзець, а дзіцёнак то нехрашчоны, бо задавіла яго матка — дзяўчына, смутна-прыгожая грэхаводніца любоўная, няўмысная, задавіла цясёмкаю чырвонаю і пахавала каля шляху без сьвятога крыжу, што гэта ён плачыць-стогніць у коміні, крыжа просіць… І чуіцца-думаіцца Янцы, што ня вецер бярозавым гальлём аб сьценку бьець, а скрабецца той страшны чараўнік, што пры жыцьцю ваўком бегаў і па начох кажаном лётаў ды чэлавецкую кроў ссаў у сонных немаленнікаў, што гэта ён скрабецца у хату, бо ні маіць спакою на тым сьвеці. І чуіцца-думаіцца Янцы, што ня дождж за вакном сьлёзы льлець, самагубца страшны малітвы праведнай, да Бога даходнай, просіць, што гэта ён еньчыць там…

Жах на Янку лезіць, ды не паддаецца ён, знайдзіць ён захаванае, знайдзіць тое, што ў кнізі чорнай шукаіць…

Пасядзеў яшчэ каліва і адважыўся. З-за столу устаў, жупан надзеў і шапку віславуху. Узяў нож-складанчык асьвячоны, што ў лубцы лежаў, калі паску пасьвячалі, узяў грамніцу і праскурку жалобную-памінальную і на дыбачках за парог пайшоў. Зачыніў дзьверы ціхінька,