Старонка:Рунь (1914).pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нічога німа… Думкі у цямноці пад шалёным ветрам.

Хто можыць знаць, аткуля жыцьцё? Адразу было многа людзей, ці з аднаго пайшло? як? Чаму ён не пераказаў ўнукам, аткуля ён, першы, узяўся?

Сьцюдзена дзеду… Што й то жыцьцё? на што жылося? А жадаіцца жыць… Нічога зразумелаго, усё няведама… Усё незразумелым мінаіцца… А іншаю парою ўспомніцца сівы, таўсты генерал у домі распусты… Плачыць… «пійця, маю, мае… людзі мае! Нудна мне, смутна мне, а Божа мой…»


∗          ∗

..... Думы мае, думкі, кусашчые пчолкі, крылатые птушкі, лятучые болкі? Гдзе згубілі жало гдзе страцілі крылкі, гдзе дажджом зляцелі?

Хто пакалечыў вас? Хто, які злосьнік скрывіў вас без жалю, на шкоду, у дрэнны бок, на адзін бок?

Паўзуць бязкрылые, памоклые, зморэные па пустой дарозі у сівым пылу…

Чаму ні джыгасты?

Думы мае, думкі, лятуценьня мае….................

Усе людзі спаць паляглі, а яму… як яго?.. а Янцы ня сьпіцца.

Сядзіць ён, адзінота, у закопчэным куту пад закопчэнымі абразамі і чорную кнігу чытаіць. А вецер, вецер у коміні: „Гугу-за-гу-блю-у»… знай, пяець, як выіць, ды бярозавым гальлём над вакном аб мокрые сьцены