Старонка:Рунь (1914).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

сваіх руках столькі грошы, каб, напрыклад… купіць усю Вільню, і потым з гэтымі грашамі рабіць эканаміцкае адраджэньне Беларусі. Гэта, у пасьледку, была яго манія, і некаторые лічылі яго блізка што ненармальным.

Быў ён сірата. Матка памёрла дужа рана. Бацька пачаў піць і зара пайшоў ўсьлед. Астаўся адзін хлопчык, маючы усяе радні—нейкаго «сьвецкаго» дзядзьку, што служыў у горадзі бытцым то пісцом. Быў хлопчык і халодзен і га­лодзен, нацерпеўся сярод людзей, служачы у батраках. Потым наўчыўся у аднаго панка троху садоўніцтва і граматы. Служыў у вялікім садзі, пачаў чытаць кніжкі, потым папробаваў пісаць. Далей пісаць абстаўна яго жыцьцё я не магу дзеля таго ж яго «шаноўнаго» сьвецкаго дзядзькі, каторы цяпер працуіць ў канцэлярыі аднаго губэрнатара.

Аб гісторыі яго астатніх часаў скажу каротка. Як там было, але ён злюбіўся незвычайна с паннай Ядзяй К., ядыным адросткам старыннаго беларускаго роду, апалячэннаго не раней 19 ве­ку. Ядзя зрабілася сьвядомай беларускай і разгневала радню, бацьку, мачыху. Яе сілком неку­ды павязьлі, хацелі аддаць замуж за багатыра-памешчыка пана П—го. I яна нібы то памёрла у Італіі… Абставы надта загадковы. Можа яна і жыва, але уцекла ад радні німа ведама куды з Эўропы. Каб не было скандалу у гоноровых польскіх салёнах, паны абвесьцілі, што Ядзя пахавана ужо у Ніццы!

Адно ведама: зара, як дайшоў слых аб Ядзі, не стала й Ўладзіміра, «прапаў» і ён.

Просты народ тутэйшы гадаіць розна. Баць­ка Ядзі пракляў яе, а мачыху прагнаў і жывець