Старонка:Рунь (1914).pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А час а поўначы, высока месік… А месічнасьць, месічнасьць… Сьветла, а відна й нявідна, месічна!

— Вума арэшуся, розум страчу, галовачка мая бедная, ломіць жа яна, баліць, памуцілася у ёй, гняты с сажалкі там, дзе ўбаіць ў віскох, гарыць…

Месічна…

— Пуста на сэрцы… і нічога ня ведаю. І німа ўжо чаго рабіць. Думкі мае, лятуценьня мае, ідэалы мае… Скончылася дарога, німа куды бегчы-хапацца. Куды ісьці далі? Нічога й нікога німа ў мяне…


∗          ∗

У тую ноч страшна раз’юшыўся зьлюшчы, сьцюдзёны, сярдзіты і безупынны вецер, з дзікім выцьцём гуляў ён па голых, чорных палёх, са скогатам скакаў па зрытаму бульбоўніку, як той асьцервянелы сабака, кідаўся на цямнеючые бязлістые абголеные альшыны, шкумаціў іх з брыдкім сьмехам-сіпеньнем і, пераляцеўшы цераз быльнік і са злосьці паклычыўшы сувалку па пустым канаплянішчы, ён тонка зьвінеў і шчаміўся у самые маленькіе шчэлкі сьцен гумна і пуні.

Яму падабалася наводзіць жудзь на зямлі гэтым сваі дз-дж-джуг-аэ-эй-сю-сю-скрыгр…

І ён галасіў праз шчэлкі, праз усякіе дзірачкі, вароты, патстрэшыны, прагаліны, а потым, азввярэўшы саўсім і страціўшы астатні сорам, кідаўся у комін і пачынаў там выць і нібы пець на ўсегаласы, атпраўляючы чараўніцкіе хаўтуры: «Гоё-ё-ў-уў»…