Старонка:Рунь (1914).pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А каля гаю і на гаю—ціша, начные моўчкі і моўчкі… Ані…

Невідзімае паветра было поўнае гэтай цішы, саўсім незразумелай.

Яна сядзела пад бялеючым крыжом, цёмная… Палажыла галаву на далоні, ціснула дрыжачымі пальцамі апсохшые вочы і якбы думала.

— «І аткуль яно ўсё? І чаму яно ўсё?»

Піша, німа атказу…

— «Дзе душа яго, гдзе дух яго?»

Ціша безатказная…

Болкі шпарка бягуць высачэй і ніжэй, сьпіць гай, і бярозы, і сасна, і крыжы, і сьвятліцы, росна на полі, а пахніць так мякка і мляўка неяк, хоць і ядрэна у ночы.

А пад зямлёю трухляціна…

— «А ў яго труне? Ён… Не такі, не жывы, страшны… Мёртвае цела, ня ён… Парахно, труп… Як тады па хаўтурох, цяжкае паветрэ»…

І ад усяго, навокала сьпячаго, ад усяе таёмнай незразумелай і страшнай прыроды, звычайнай, а не цямлівай, цяпер ад яе ў цямноці са ўсіх бакоў ляцела адна думка-загадка: аткуля ўсё і што яно?

— «Якжэ гэта, невядомы Навышні? Як яно? жыў, хадзіў, любіў… Пакінуў, памёр, німа духу, німа яго… Трухляціна… Косткі, чэрап, попел…»

Безатказная таёмная ціша…

Сядзіць цёмная пад бялеючым крыжом… Думы, думы…

Далёка водаль цямнеюць сялібы. Прашнуўся у свой час певень, запеў, за ім—другі, трэцьці. А поля, і гай, і крыжы у сьне… Ціша… Сон…