Перайсці да зместу

Старонка:Роля моладзі ў пачатках адраджэнскага руху (1927).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Справа ў тым, што расейскі ўрад дазволіў прымаць у ўнівэрсытэт гадунцоў праваслаўных духоўных сэмінарыяў — наўперад у Дорпат і Варшаву, пад той час, як у іншыя ўнівэрсытэты доступ для былых сэмінарыстаў быў яшчэ доўгі час зусім зачынены. А як раз сярод вучняў праваслаўных духоўных сэмінярыяў рух беларускі знайшоў гарачы водклік. У Менску ў 80-ых гадох мінулага сталецьця працаваў пад беларускім сьцягам вучань дух. сэмінарыі Чаховіч, які здаволяваў сэмінарскую моладзь народавольскай літаратурай. У 1905 годзе сярод віленскіх сэмінарыстаў працавала Цётка (Кейрысовая). У 1906—7 гадох распачалі тут работу і браты Луцкевічы, якія прабраліся ў Вільню з Менску. Монтвіллаўскі парк быў галоўным месцам сустрэч з сэмінарыстамі. Луцкевічы пранікалі патайна ў самыя Базыльянскія муры, робячы тамака зборкі сэмінарыстаў і чытаючы ім лекцыі й рэфэраты аб беларускай справе. А вынікам усяе гэтае працы было тое, што ў працягу трох гадоў — 1905, 6 і 7 толькі, здаецца, адзін спаміж скончыўшых сэмінарыю пайшоў на папа: рэшта ўсе йшлі ў вышэйшыя школы, ды кіраваліся па пратаптанай дарозе найбольш у Дорпат і Варшаву. Дык лёгка зразумець, што іменна ў гэтых універсытэцкіх местах і разьвіваўся адраджэнскі рух сярод студэнтаў-беларусаў.

Ведама, у Пецярбурзе рух быў найвялікшы. Тут моладзь ад 1906 году праходзіла школу культурнае працы ў выдавецкай суполцы „Загляне сонца і ў наша ваконца“, дзе вялізарны ўплыў на яе аказаваў праф. Эпімах-Шыпілла, унівэрсытэцкі бібліатакар. Дзякуючы энэргіі Вацлава Іваноўскага, а пасьля і Цёткі, што перакачавала на нейкі час туды, студэнцкая моладзь была зарганізаванва дзеля нацыянальнае працы, а сутычнасьць з беларускімі работнікамі, якіх заўсёды ў сталіцы старое Расеі было вельмі многа, памагала выпрацоўваць нашай моладзі сацыяльную ідзалёгію, згодную з ідэаламі працоўных наагул. Пры пецярбурскім унівэрсытэце па ініцыятыве студ. Аўгеня Хлебцэвіча]] заснаваўся быў беларускі гурток, які меў мэтай навуковае вывучэньне Беларусі. Беларускі рух перакінуўся навет у каталіцкую духоўную сэмінарыю і акадэмію, дзе выкладаў праф. Эпімах-Шыпілла, будзячы беларускую нацыянальную сьвядомасьць сярод сваіх землякоў. У 1913 годзе ў Пецярбурзе вышаў першы і на жаль адзіны нумар беларускае студэнцкае часопісі „Раніца“.

У апошнія перад вайной гады значна пашырыўся беларускі рух сярод вучняў сярэдніх школ ў Менску й Вільні. У Вільні першае месца належалася сярэдняй хіміка-тэхнічнай школе, дзе рух гэты не заціхаў ад выхаду „Нашае Долі“, у якой уся тэхнічная праца пры экспэдыцыі была роблена, рукамі хіміка-тэхнікаў — ведама-ж, бяз ніякае платы. У аднэй