Цынготный — шкарбунковы;-ный больной — хворы на шкарбу́нку.
Цыновка — ма́та.
Цыпочки — цы́пкі; итти на-чках — ісьці на цы́пках, дзы́баць.
Цыплёнок — кураня́, курчаня́, курча́, курча́тка; піскля́.
Цыплятина — кураня́ціна.
Цыплятник — шуля́к, шулячок.
Цыплячий — кураня́чы.
Цырюльник — цыру́лік, галя́р.
Цырюльня — цыру́льня, галя́рня.
Цытвар — цытва́р, глісьнік.
Цыц — акы́ш, кыш.
Ч.
Чабан — пасту́х.
Чабёр (бот. Satureja Rivin ) — сатурэя (б. т.), чабор, чобрык.
Чавкание — жв(м)я́каньне, ч(в)мя́каньне, ць(в)мя́каньне.
Чавкать,-кнуть — жв(м)я́каць, жв(м)я́кнуць; ч(в)мя́каць, ч(в)мя́кнуць; ць(в)мя́каць, ць(в)мя́кнуць.
Чадо — дзіця́, дзіця́тка.
Чадолюбивый — дзеталю́бны.
Чадолюбие — дзеталю́бства, каха́ньне дзяце́й.
Чаевой,-вые (деньги) — гасьцінец.
Чаёк — гарба́тка.
Чаепитие — расьпіва́ньне гарба́ты.
Чаемый — спадзява́ны.
Чай — гарба́та, чай; ч. луговой (бот. Lysimachia nummularia L.) — лазоўка-сьцялу́ха (б. т.).
Чай нар. — а можа, пэўна.
Чайка (зоол. Larus) — кнігаўка, ча́йка, ча́іца, морская варона (Fed.), кірля́ (В. Ласт.).
Чайная — гарба́тня, ча́йная.
Чайник — імбры́чак, ча́йнік.
Чайничать — расьпіва́ць гарба́ту, чаява́ць.
Чайный — гарба́тны, ча́йны;-ное дерево (бот. Thea) — гарба́тнік (б. т.).
Чал — ліна для прывя́званьня карабля́.
Чалма — чалма́.
Чалопегий — стрыка́ты.
Чалый, чалко — конь сівай ма́сьці.
Чан — чоп, кадзь, каду́шка, ку́фа.
Чапрак — чапра́к.
Чарка — ча́рка, кілішак, ке́ліх.
Чародей — чараўнік, вядзьма́к, чарадзе́й, варажбіт, зна́хар.
Чародейка — чараўніца, ве́дзьма, вядзьма́чка, чарадзе́йка, варажбітка, зна́харка, знахорка.
Чародейный,-йственный — чарадзе́йны, вядзьма́чы.
Чародейский — чараўніцкі, вядзьма́цкі.
Чародейство — ча́ры, чараўніцтва, чараўство, варажба́.
Чародействовать — чарава́ць, вядзьма́чыць, варажы́ць.
Чарочка — ча́рачка, кілішачак.
Чарующий — чароўны, прыва́бны, пава́бны.
Чары — ча́ры.
Час — гадзіна; в пятом часу — а пя́тай гадзіне; который час? — яка́я гадзіна; в час — у пору, у са́мы час; с часу на час — вось-вось, што гадзіны; под час — ча́сам, калі-ні-калі; час от часу — што раз; битый час — цэльная гадзіна.
Часовенка — каплічка.
Часовенный — каплічны.
Часовня — капліца.
Часовой и. сущ. — вартавы́ (в. т.).
Часовой прил. — 1) гадзінны; 2) гадзіньнікавы;-вой мастер — ма́йстар гадзіньнікаў.
Часовщик — ма́йстар гадзіньнікаў, гадзіншчык.
Часок — гадзінка, гадзіначка.
Частенько,-стёхонько — часьце́нька.
Частить — учашча́ць, ча́ста хадзіць да каго; ча́ста што-не́будзь рабіць, драбніць.
Частица — часьцінка, ча́стка, драбок.
Частичный — часьцінны, частковы.
Частию — часткова.
Частно — прыва́тна.
Частновладельческий — прыватнаўла́сьніцкі.
Частное (мат.) — дзель (м. т.).
Частность — паасобнасьць, частковасьць; в -сти — паасобку.
Частный — 1) паасобны, частковы; 2) прыва́тны;-ное лицо — прыва́тная асоба;-ная область знания — спэцыя́льная галіна ве́ды;-ным — образом — прыва́тна.