Перайсці да зместу

Старонка:Расійска-беларускі слоўнік (1928).pdf/674

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Фаланга — фаля́нга, рад.

Фаланстер — фалянстэр.

Фалда — хва́лда, зборка, крыса́, пала́.

Фаллиопиевый,-ва труба (анат.) — фалёпіева тру́бка.

Фаллус (ист.) — фа́люс.

Фальсификатор — фальшы́ўнік, падробнік.

Фальсификация — фальшава́ньне, падробка.

Фальсифицировать — фальшава́ць, падрабля́ць.

Фальцет (муз.) — фальцэт.

Фальцовать — фальцава́ць.

Фальшь — фальш, ашука́нства, мана́.

Фальшивить — фальшава́ць, в муз. см. — розьніць.

Фальшиво — фальшы́ва, няшчы́ра.

Фальшивость — фальшы́васьць; няшчы́расьць.

Фальшивый — фальшы́вы, падроблены; няшчы́ры.

Фамилия — 1) фамілія, прозьвішча; 2) сям‘я́, род, радзіна.

Фамильный — фамільны, сяме́йны, радзінны.

Фамильярничать — быць за панібра́та.

Фамильярно — за панібра́та, бяз цырамоніяў.

Фамильярность — панібра́цтва.

Фамильярный — панібра́цкі.

Фанатизм — фанаты́зм.

Фанатик — фана́тык.

Фанатический — фанаты́чны, заўзя́ты.

Фанера — фане́ра.

Фанерный — фане́рны.

Фанерщик — фане́рнік.

Фант — фант, заста́ва.

Фантазёр — фантазэр.

Фантазировать — фантазьява́ць; муз. — імправізава́ць.

Фантазия — фанта́зія, ма́ры, лятуце́ньне.

Фантасмагорический — фантасмагары́чны.

Фантасмагория — фантасмагорыя.

Фантастически,-чно — фантасты́чна.

Фантастический,-чный — фантасты́чны.

Фанфарон — фанфарон, фанабэр, хвалько.

Фанфаронада — фанфарана́да.

Фараон — фараон.

Фарватер — фарва́тэр.

Фарисей — фарысе́й.

Фарисейский — фарысе́йскі.

Фармазон — фармазон.

Фармакология — фармакалёгія, леказна́ўства.

Фармацевт — фармацэўт.

Фармацевтика — фармацэўтыка.

Фармация — фарма́цыя.

Фарс — фарс, фа́рса.

Фартук — хварту́х.

Фартучек — хвартушок.

Фартучный — хвартуховы.

Фарфор — парцаля́н,-на.

Фарфоровый — парцаля́навы.

Фарш — фарш, начы́нка.

Фаршированный — фаршава́ны, з начы́нкай.

Фасад — фаса́д, пярэдні бок буды́нку.

Фасоль (бот. Phaseolus vulgaris L.) — хвасоля (б. т.).

Фасон — фасон, почат, узор.

Фасонистый — фасоністы.

Фасонный — фасонны.

Фат — хлюст, ферт, фе́рцік.

Фата — вэльмы, на́мітка.

Фата-моргана — міра́ж.

Фатализм — фаталізм, вера ў лёс, наканава́ньне.

Фаталист — фаталісты.

Фатально — няміну́ча.

Фатальный — няміну́чы, наканава́ны, прызна́чаны.

Фатум — фа́тум, лёс, кон, наканава́ньне, прызначэньне.

Фауна — жывёльнасьць (г.-к. т.), фа́ўна.

Фация — адме́на (г.-м. т.).

Фашизм — фашы́зм.

Фашина,-нка — фашы́на,-нка.

Фашинный — фашыновы.

Фашинник — фашы́ньнік.

Фашист — фашы́сты.

Фаэтон — фаэтон; зоол. (Phaëton) — фаэто́н.

Фаянс — фая́нс.

Фаянсовый — фая́нсавы.

Февраль — лю́ты.

Февральский — лю́таўскі.

Февронья — Хоўра.

Федор — Тодар.

Федора — Тадора.