Участок — дзяля́нка, дзель; при постройке — пляц; полицейский — вуча́стак.
Участь — доля, лёс, прызначэньне, кон, часьць.
Учащать, участить — учашча́ць, учасьціць, зачасьціць; слишком — уна́джвацца, уна́дзіцца.
Учащение — учашчэньне.
Учащий — см. Учитель.
Учащийся — ву́чань, студэнт.
Учебник — падру́чнік.
Учебный — навуча́льны, наву́чны, вучэбны; -ная книга — падру́чнік; -ное заведение — навуча́льная ўстанова, школа.
Учение как процесс — вучэньне; теория — тэорыя, наву́ка.
Ученик — ву́чань, вучанік, школьнік,
Ученица — вучаніца.
Ученический — вучнёўскі.
Ученичество — вучнёўства.
Учёно — вучона.
Учёность — вучонасьць.
Учёный — вучоны; навуковы; -ный секретарь — навуковы сэкрата́р; -ный совет — навуковая ра́да; -ное сочинение — навуковы твор; -ное общество — навуковае тавары́ства.
Ученье — вучэньне, наву́ка, адука́цыя, палірава́ньне, му́штра.
Учерпывать,-пнуть — чарпа́ць, адчарпну́ць, зачарпну́ць.
Учёс — учос.
Учесть — см. Учитывать.
Учёт — падлік, залічка; у. векселя — адлічэньне з вэксалю (м. т.); быть на учете — быць на падліку.
Учётный — падліча́льны.
Учётно-ссудный,-ная касса — ка́са адлічэньняў і пазы́к.
Училище — школа, вучы́лішча.
Училищный — школьны.
Учинение — учыне́ньне, выкана́ньне.
Учинять,-нить — учыня́ць, учыніць; выконваць, вы́канаць; -ниться — учыніцца, зрабіцца.
Учитель — наста́ўнік, вучы́цель; домашний — бакаля́р, дарэктар.
Учительница — наста́ўніца, вучы́целька.
Учительский — наста́ўніцкі.
Учительство — наста́ўніцтва.
Учительствовать — быць за наста́ўніка, вучыцелява́ць.
Учитывать, учесть — падліча́ць, падлічы́ць; уліча́ць, улічы́ць; заўва́жваць, заўва́жыць; меркава́ць, абмеркава́ць; рахава́ць, абрахава́ць; учтённый — падлічаны, улічаны, заўва́жаны.
Учить кого чему — вучы́ць, навуча́ць (каго чаму́); что — учы́цца, навуча́цца, вывуча́цца чаго (з чаго).
Учиться — вучы́цца, навуча́цца.
Учредитель — устаноўнік, аснава́льнік, закла́дчык, фунда́тар.
Учредительница — устаноўніца, аснава́льніца, закла́дчыца, фунда́тарка.
Учредительный — устаноўчы; -ное собрание (государственное) — устаноўчы сойм.
Учредительский — устаноўнічы, фунда́тарскі.
Учреждать, учредить — устанаўля́ць, устанавіць; заклада́ць, закла́сьці; фундава́ць, уфундава́ць; ура́дзіць.
Учреждение — установа, закла́д.
Учтиво — пачціва, учціва, ве́тла, ве́тліва, даліка́тна.
Учтивость — пачцівасьць, у́чта, ве́тласьць, ве́тлівасьць, даліка́тнасьць.
Учтивый — пачцівы, учцівы, ве́тлы, ве́тлівы, даліка́тны.
Учуг — ез, яз.
Ушан (зоол. Plecotus) — вуша́н.
Ушастый — вуша́сты, вухла́сты, аблаву́хі.
Ушат — цэбар; для помоев — памы́(й)ніца.
Ушатный — цэбравы.
Ушестерять,-рить — ушасьцяра́ць, ушасьцяры́ць.
Уши — см. Ухо.
Ушиб — уда́р; зьбітае ме́сца.
Ушибать, ушибить — 1) зьбіва́ць, зьбіць, вы́тнуць, вы́цяць; кале́чыць, скале́чыць; 2) забіва́ць, забіць.
Ушивать, ушить — 1) ушыва́ць, ушы́ць; 2) шы́ючы звужа́ць, зву́зіць.
Ушица — ю́шачка, полівачка.
Ушко — ву́шка; в игле — праём.