Умнеть — разумне́ць, набіра́цца розуму.
Умник — разу́мнік, разу́мны.
Умница — разу́мніца, разу́мная.
Умничание — мудрава̀ньне (л. т.), разумава́ньне.
Умничать — мудрава́ць, разумава́ць, віхры́ць.
Умно — разу́мна, з розумам, з сэнсам.
Умножаемое (мат.) — множыва (м. т.).
Умножать, умножить — множыць, памнажа́ць, памножыць.
Умножение — множаньне (м. т.), памнажэньне.
Умноженный — памножаны.
Умный — разу́мны, бага́ты на розум, галава́ты.
Умовение — умыва́ньне, мыцьцё.
Умозаключение (лог.) — вы́вад (пс.-л. т.).
Умозаключать — рабіць вы́вад, выводзіць.
Умозрение — тэорыя.
Умозрительно — тэарэты́чна.
Умозрительный — тэарэты́чны.
Умоисступление — шал, шале́нства.
Умок — см. Умишко.
Умол — мліва, памол.
Умолачивать, умолотить — умалочваць, умалаціць.
Умоление — упрашэньне, блага́ньне.
Умолимый — умольны, улітава́ны.
Умолить — см. Умолять.
Умолк, без умолку — бязуста́нку, бязуста́ньня.
Умолкать, умолкнуть — змаўка́ць, змоўкнуць.
Умолотить — см. Умолачивать.
Умолот — умалот.
Умолотный — умалотны.
Умолоть — см. Умалывать.
Умолчание — недака́з (л. т.), моўчкі, змаўча́ньне.
Умолчать — см. Умалчивать.
Умолять,-лить — упраша́ць, упрасіць; блага́ць; расчу́ліць.
Умопомрачение — затлумле́ньне, марока, помарака.
Умопомрачительный — тлу́мны, марочны.
Умопомешательство — см. Сумашествие.
Умопредставление — уяўле́ньне.
Умора — паце́ха, сьмех; это просто-ра — сьмех дый годзі.
Уморительно — праку́дна, паце́шна, сьме́шна.
Уморительный — праку́дны, паце́шны, сьме́шны, камэдны.
Уморить — замары́ць, змары́ць, вы́марыць, вы́весьці; зму́чыць, з(а)мардава́ць.
Умориться — змары́цца, прыста́ць, зму́чыцца, з(а)мардава́цца, зьнясіліцца.
Умостить — см. Умащивать.
Умотать — см. Уматывать.
Умственно — разумова, у ду́мках.
Умственный — разумовы.
Умствование — мудрава́ньне, разумава́ньне, ду́маньне.
Умствовать — мудрава́ць, разумава́ць, ду́маць.
Умудрять,-рить — умудроўваць, умудра́ць, умудры́ць; настаўля́ць, наста́віць на розум.
Умчать — умкну́ць, зане́сьці, загна́ць, запе́рці.
Умчаться — умкну́цца, зане́сьціся, пагна́цца.
Умывальник — рукамы́йнік.
Умывальный — рукамы́йны.
Умывальня — умыва́льня.
Умывание — умыва́ньне, мыцьцё.
Умывать, умыть — умыва́ць, умы́ць, памы́ць.
Умысел — заме́р, наме́р, на́мысел, мэта; с -лу — см. Умышленно; без -лу — ненаўмы́сна, незнарок; с умыслом — наўмы́сна, наўмы́сьля.
Умыть — см. Умывать.
Умышленно — наўмы́сна, наўмы́сьля, сумы́сьня, знарокам, знарочыста, з наме́рам, на́мыслам.
Умышленный — наўмы́сны, знарочны, знарочысты.
Умышленность — наўмы́снасьць.
Умышлять, умыслить — задумля́ць, заду́маць; нава́жвацца, нава́жыцца; замышля́ць, замы́сьліць.
Умягчать, умягчить — зьмякча́ць, зьмя́кчыць; памякча́ць, памякчы́ць.
Умять — см. Уминать.
Унавоженный — угноены, пагноены.