Удовлетворять,-рить — задавальня́ць, задаволіць; здавальня́ць, здаволіць, удавальня́ць, удавольніць; загаджа́ць, загадзіць; заспакойваць, заспакоіць, уісчваць, уісьціць; адквітваць, адквіта́ць.
Удовольствие — прые́мнасьць (пс.-л. т.), асалода, паце́ха, упадаба́ньне; в еде — смак; в свое-вие — на сваю́ паце́ху; сделайте-вие — зрабе́це ла́ску; с-вием — з вялікаю ахвотаю, з прые́мнасьцю; живеш и-вия не знаеш — жыве́ш і сма́ку ня чу́еш.
Удовольствование — задавольваньне.
Удовольствовать — см. Удовлетворять.
Удод (зоол. Upupa epops) — удод.
Удой — вы́дай, удой.
Удойливый,-вая корова — карова, добрая на малако, удойная.
Удостоверение — засьвядчэньне, запэўне́ньне, доказ;-ние документ — пасьвядчэньне.
Удостоверитель — засьвядча́льнік.
Удостоверительница — засьвядча́льніца.
Удостоверительный — засьвядча́льны.
Удостоверять, удостоверить — засьядча́ць, засьве́дчыць; запэўніваць, запэўніць; дака́зваць, даказа́ць;-рять личность — пасьвядча́ць, пасьве́дчыць.
Удостоенный — прызна́ны годным, ушанава́ны.
Удостоивать, удостоить — прызнава́ць, прызна́ць годным; ушаноўваць, ушанава́ць.
Удосуживаться,-житься — знаходзіць, знайсьці (вы́гадаць) час.
Удочка — ву́дачка.
Удрать — см. Удирать.
Удружить — удружы́ць, дагадзіць, узы́чыць, услужы́ць.
Удручать,-чить — гнібіць, згнібіць; прыгнята́ць, прыгне́сьці; засмуча́ць, засмуціць.
Удручение — гнібеньне; засмучэньне.
Удручённость — гніблівасьць, прыгне́чанасьць; засмучонасьць.
Удручённый — гніблівы, прыгне́чаны; засмучоны.
Удушать,-шить — задуша́ць, задушы́ць, удушы́ць.
Удушающий — заду́шлівы.
Удушение — задушэньне.
Удушливо — заду́шліва.
Удушливость — заду́шлівасьць, дыхавічнасьць.
Удушливый — заду́шлівы дыхавічны.
Удушье — заду́ха, ды́хавіца, уду́ха, уду́шша.
Уединение — самота.
Уединенно — самотна, на самоце, адлю́дна, у асобку, асобна.
Уединенность — самотнасьць.
Уединенный — самотны.
Уединяться,-ниться — адыходзіць, адыйсьці на самоту; аддаля́цца, адда́ліцца; уцяка́ць, цура́цца людзе́й.
Уезд — паве́т.
Уездить — см. Уезживать.
Уездный — павятовы.
Уезжать, уехать — ад‘яжджа́ць, ад‘е́хаць; выяжджа́ць, вы́ехаць.
Уезживать, уездить — вые́ждваць, вы́езьдзіць, аб‘е́зьдзіць (каня́); уе́жджваць, уе́зьдзіць (дарогу).
Уёмистый — ёмісты, пакоўны.
Уж — вуж, вужа́ка.
Ужаление — укушэньне.
Ужаленный — уку́шаны, уджгну́ты.
Ужалить — укусіць, даць (д)жа́ла, уджгну́ць.
Ужаривание — усма́жваньне.
Ужаривать, ужарить — усма́жваць, усма́жыць, упячы́, ус(ш)ква́рыць.
Ужас — жах, страхата́, пераля́к, перапу́д, пярэпуд; в см. наречия — страх; ужас, как много — страх бага́та.
Ужасать, ужаснуть — жаха́ць, жахну́ць; страха́ць, настраха́ць; перастра́шваць, перастра́шыць.
Ужасаться, ужаснуться — жаха́цца, жахну́цца; перастра́шыцца.
Ужасающий — жахлівы, страхатлівы.
Ужасно — страх, стра́шна; страшэнна, ве́льмі, ду́жа.
Ужаснуть — см. Ужасать.
Ужасный — страшэнны, стра́шны, страхатлівы.
Ужать — см. Ужимать и Ужинать.