Перайсці да зместу

Старонка:Расійска-беларускі слоўнік (1928).pdf/635

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Торжественный — урачы́сты.

Торжество — урачы́стасьць, сьвя́та.

Торжествование — урачы́сты абход.

Торжествовать — сьвяткава́ць, спраўля́ць урачы́стасьць, ра́давацца; перамага̀ць.

Торжествующий — ра́дасны, вясёлы.

Торжище — ры́нак, кірма̀ш, база́р.

Торжищный — ры́нкавы, кірмашовы, база́рны.

Торица (бот. Spergula arvensis L.) — сьвінакроп (б. т.).

Торк — тырк! піх!

Торкать, торкнуть — ты́ркаць, ты́ркнуць, торкнуць; піха́ць, піхну́ць.

Тормашки, упасть, полететь вверх-ками — паляце́ць дагары́ нага́мі, торчма, тарчмаком.

Торможение — тармажэньне, тарнава́ньне, запіна́ньне, заперашкоджаньне.

Тормоз — тормаз, тарна́ч.

Тормозить — тармазіць, тарнава́ць, запіна́ць, заперашкоджваць.

Тормошение — тармашэньне, тарганіна.

Тормошить — тармасі(шы́)ць, торгаць.

Торный (о дороге) — біты (шлях).

Торовато — спры́тна, дасьціпна; шчодра.

Тороватость — спрыт, досьціп; шчодрасьць.

Тороватый — спры́тны, дасьціпны; шчодры, гасьцінны.

Торока́ — таракі.

Торопеть — палохацца, ляка́цца, жаха́цца.

Торопить — сьпе́шыць, прысьпе́шваць, скорыць, падганя́ць.

Торопиться — сьпяша́цца, хапа́цца, пахапля́цца, увіха́цца; не торопясь — паволі, павольна, паціху, спакваля́.

Торопкий — спры́тны; жахлівы.

Торопливо — пахапліва, хапатліва; хапа́ючыся, сьпе́хам, пасьпе́шна; жахліва.

Торопливость — пахаплівасьць, хапатлівасьць, сьпех, пасьпе́шнасьць; жахлівасьць.

Торопливый — пахаплівы, хапатлівы, сьпе́шны, жахлівы, жахлівы, палахлівы.

Торопыга — хапату́н.

Торопь, в торопях — хапа́ючыся, спосьпеху, спопрыску.

Торочение — 1) аблямоўваньне; 2) прывя́званьне да таракоў.

Торочить — 1) аблямоўваць; 2) прывя́зваць да таракоў.

Торс — торс, ту́лава.

Торт — торт.

Торф — торп, торф.

Торфяник — тарпя́нішча.

Торфяной — тарпя́ны.

Торцы — калодачкі для брукава́ньня ву́ліц.

Торчание — тырча́ньне, стырча́ньне.

Торчать — тырча́ць, стырча́ць.

Торчком,-чмя́ — сторч, старчма́, спотырч, (с)тарчмаком.

Торчок — старча́к.

Тоска — нуда́, нудота, туга́, маркота, журба́, сму́так, сум; наводить тоску — ну́дзіць.

Тосканский — таска́нскі.

Тоскливо — ну́дна, нудотна, нудосна, тужліва, маркотна, невясёла, су́мна, журбліва.

Тоскливость — тужлівасьць, маркотнасьць, нудота, журблівасьць.

Тоскливый — тужлівы, маркотны, нудотны, нудосны, невясёлы, су́мны, журблівы.

Тосковать — нудзіцца, тужы́ць, маркоціцца, сумава́ць, журы́цца.

Тост — тост, заздароўніца.

Тот, та, то — той (таго, таму́, таго, тым, аб тым), та́я (тэй, ту́ю, тэй, аб тэй), тое (таго, таму́, тое, тым, аб тым); множ. ч. — ты́я; тот же самый — той са́мы; в ту пору (в то время) — тым ча́сам; ни то, ни сё — ні тое, ні сёе; ни с того, ни с сего — ніадку́ль, ніадсю́ль, так сабе́, бяз дай прычы́ны; тем более — тым больш, а зла́шча; тем менее — тым менш; тем лучше — тым лепш (ляпе́й); тем хуже — тым горш; при том — пры ты́м; к тому (к тому-же) — апроч таго; два дня тому назад — два дні пе́рад тым; тот именно — той са́мы.

Тотализатор — таталіза́тар, лічы́льнік на бегавішчы.

Тотемизм — татэмізм.