Стушеваться — зьнікнуць, счэзнуць.
Стыд — сорам, стыд, сарамота, га́ньба; вводить в с. — сараміць; к моему -ду — на мой сорам; ложный с. — беспадстаўны сорам.
Стыдить — сараміць, засаромліваць, стыдзіць.
Стыдиться — сараміцца, стыдзіцца.
Стыдливо — сарамліва, сарамя́жна, сарамя́жліва.
Стыдливость — сарамлівасьць, сарамя́жнасьць, сарамя́жлівасьць.
Стыдливый — сарамлівы, сарамя́жны, сарамя́жлівы.
Стыдно,-новато — сорамна, саромна, сорам, сты́дна,-нава́та, нейк сорамна.
Стык — сты́к, стыка́ньне.
Стыкать, соткнуць — стыка́ць, саткну́ць; прытыка́ць, прыткну́ць.
Стынуть, стыть — сты́нуць, стыць.
Стычка — суты́чка, сва́рка, бойка.
Стяг — сьцяг; ту́ша (скаціны).
Стягивание — сьця́гваньне, сьцяга́ньне.
Стягивать, стянуть — сьця́гваць, сьцяга́ць, сьцягну́ць;-нуть в см. украсть — сьцягну́ць, зьдзібіць;-нутый — сьця́гнены, сьця́гнуты.
Стягивающий — сьцяга́льны.
Стяжание — прыдба́ньне, набыва́ньне; хцівасьць, прагавітасьць.
Стяжатель — набыва́ч; хцівец, хапу́н.
Стяжательница — набыва́чка, прыдба́ха; хцівіца.
Стяжательный — хцівы, жадлівы.
Стяжать — прыдба́ць, набы́ць.
Стянуть — см. Стягивать.
Су (фран. монета) — су.
Суббота — субота; справлять -боту (об евреях) — шабасава́ць.
Субботний — суботні.
Субботник — суботнік.
Сублимат (хим.) — субліма́т.
Сублимировать — сублімава́ць.
Субординация — см. Соподчинение.
Суб‘ект — суб‘е́кт, асоба; дзе́йнік.
Суб‘ективно — суб‘екты́ўна, асабова.
Суб‘ективность — суб‘екты́ўнасьць, асабовасьць, асабістасьць (л. т.).
Суб‘ективный — суб‘екты́ўны, асабовы, асабісты.
Субретка — субрэтка, пакаёўка.
Субсидировать — выдава́ць субсы́дыю, дапамага́ць грашы́ма.
Субсидия — субсы́дыя, грашовая дапамога.
Субстанция — субста́нцыя.
Субтильный — кволы, даліка́тны.
Суверен — сувэрэ́н.
Суверенный — сувэрэ́нны.
Суглинистый — сугліністы, гле́йны.
Суглинок — суглінак, гле́й.
Сугроб — гу́рба, гу́ра, сумёт.
Сугробистый — гу́рбісты.
Сугубить — падвая́ць, падвойваць, пабольшваць.
Сугубо — падвойна, удвая́.
Сугубый — падвойны, узмоцнены.
Суд — суд; с. гражданский — суд грама́дзкі; с. коммерческий — суд камэрцы́йны; с. уголовный — суд крыміна́льны (ка́рны); верховный с. — найвышэйшы суд; окружной с. — акруговы суд; потребовать к суду — запазва́ць да суду́, пацягну́ць у суд; ходить по судам — цяга́цца; страшный суд (миф.) — стра́шны суд; суд божий (ист.) — боскі суд.
Судак (рыба) — суда́к.
Судаковый — судаковы.
Сударик — васпа́нчык, панічок; каха́нак.
Сударинька — васпа́нічка, імостачка.
Сударчик — паніч, васпа́нчык.
Сударыня — дабрадзе́йка, васпа́ні, па́ні.
Сударь — дабрадзе́й, ва́спан, пан, ва́ша, ва́шаць.
Судачий — см. Судаковый.
Судачить — судосіць, гу́дзіць, плятка́рыць.
Судачище — вялікі суда́к.
Судачок — судачок.
Судебный — судовы;-ным порядком — праз суд;-ный приговор,-ное решение — пастанова суда́, судовы вы́рак, прысу́д;-ная медицина — судовая мэдыцы́на;-ные издержки — судовыя выда́ткі.
Судейский — судзе́йскі, судовы.
Судейша — судзьдзіха.
Суденышко — судзе́нца.
Судилище — су́дзішча.
Судимость — бы́тнасьць пад судом.