Перайсці да зместу

Старонка:Расійска-беларускі слоўнік (1928).pdf/605

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Сплюснутый,-щенный — сплю́снуты, сплю́шчаны.

Сплющенность — сплю́шчанасьць, сплю́снутасьць.

Сплющивать,-щить — сплю́шчваць, сплю́шчыць.

Сподвижник — тава́рыш у падзе́ях, сутрудоўнік.

Сподличать — зрабіць подласьць.

Сподоблять — учыня́ць годным.

Сподручно — з рукі, споруч, выгодна.

Сподручность — выгода, выгоднасьць.

Сподручный — зру́чны, спару́чны, выгодны.

Спознавать,-нать — спазнава́ць, спазна́ць.

Споитьсм. Спаивать.

Спокойно — спакойна, супакойна, ціхамірна, рахма́на;-но от ветра — зацішна.

Спокойный — спакойны, супакойны, ціхамірны, рахма́ны;-ный от ветра — за́цішны;-ное от ветра место — за́цішак.

Спокойствие — спакой, супакой, рахма́насьць; зацішша.

Споконсм. Испокон, Искони.

Спола́горя — паўбяды́.

Споласкивать, сполоскать, сполоснуть — спалоскваць, спаласка́ць, спаласну́ць.

Сползание — спаўза́ньне.

Сползатьсм. Спалзывать.

Сполна — споўна, цалком.

Сполоскатьсм. Споласкивать.

Сполох — сполах, трывога.

Сполошитьсм. Всполошить.

Спольститьсм. Сольстить.

Спондей (лит.) — спандэй.

Спондеический — спандэічны.

Спор — спрэчка, супрэчка, супярэчка, спорка;-ру нет — бясспрэчна.

Спора (бот.) — зароднік (б. т.), спора.

Спорангий (бот.) — зародня (б. т.), спара́нгі.

Спорить — спрача́цца (з кім), пярэчыць (каму́), сьпіра́цца (з кім), спорыць, гы́ркацца.

Спориться — пасоўвацца (напе́рад), падава́цца, спорыцца.

Спорливость — супярэчлівасьць, сварлівасьць, брахлівасьць.

Спорливый — супярэчлівы, пярэчлівы, сварлівы, брахлівы.

Спорный — спрэчны.

Споро — спорна.

Споровой — зароднікавы (б. т.).

Споротьсм. Спарывать.

Спорт — спорт.

Спортсмен — спартсмэн, ама́тар спорту.

Спорщик — супярэчнік.

Спорщица — супярэчніца.

Спорый — спорны.

Спорыньистый — галаўнёвы.

Спорынья (во ржи) — галаўня́.

Спорыш (бот. Polygonum aviculare L.) — драсён птушы́ны (б. т.), спары́ш.

Спорящий — удзе́льнік спрэчкі.

Способ — спосаб, чын, пара́дак, мане́р; таким способом — такім чы́нам (робам, ла́дам, пара́дкам, спосабам, родам).

Способность — здольнасьць, зда́тнасьць, прыда́тнасьць.

Способный — здольны, зда́тны, прыда́тны; он на всё способен — ён да ўсяго зда́тны.

Способствование — дапамога, спамага́ньне, спасабле́ньне, заспасабле́ньне (Нс.).

Способствовать — дапамага́ць, спамага́ць, спасабля́ць, заспасабля́ць;-ствует — годзіць, шэнціць.

Споспешествовать — дапамага́ць, спамага́ць, спрыя́ць;-вующий — дапаможны.

Спотыкаться, споткнуться — спатыка́цца, спатыкну́цца, спаткну́цца; о коне — скапы́ціцца.

Спотыкач (наливка) — спатыка́ч.

Спохватываться,-титься — спахопвацца, спахаціцца, схамяну́цца.

Справа — спра́ва, справару́ч.

Справедливо — справядліва, праўдзіва, пра́ведна, папра́ўдзе, бяз кры́ўды, бяскры́ўдна.

Справедливость — справядлівасьць, пра́веднасьць, бяскры́ўднасьць.

Справедливый — справядлівы, праўдзівы, пра́ведны, бяскры́ўдны.

Справка — доведка (л. т.), даве́дка; наводить-ку — браць даве́дку, даве́двацца.

Справлять, справить — 1) спраўля́ць, спра́віць; выконваць, вы́ка-