Собственный — ула́сны;-ное имя (грам.) — ула́снае імя́;-ными силами — самату́гам; по-ному желанию — самахоць, самохаць, па сваёй волі.
Собутыльник — кампа́ньнік, тава́рыш па бутэльцы.
Событие — падзе́я, прая́ва, здарэньне; произошло-тие — адбыла́ся (ста́лася, зда́рылася) падзе́я.
Сова (зоол. Strix) — сава́; с. белая (зоол. Nyctea) — беласоўка (з. т.); с. ушастая (Asio) — вуша́нка (з. т.).
Сование — са(у)ва́ньне, піха́ньне.
Совать, сунуть — са(у)ва́ць, су́нуць; піха́ць, піхну́ць, пхну́ць; утыка́ць, уткну́ць; утырка́ць, утыркну́ць;-вать нос — утыка́ць нос.
Соваться (туда и сюда) — совацца, сава́цца, шту́рха́цца.
Совершать,-шить — рабіць, зрабіць; чыніць, учыніць; даконваць, дакана́ць; выконваць, вы́канаць; канча́ць, скончыць; адпраўля́ць, адпра́віць (набажэнства).
Совершение — учыне́ньне, выкана́ньне, заканчэньне, спаўне́ньне, спра́ўджаньне, адпра́ва.
Совершенно — зусім, цалком, суздром; дарэшты, дашчэнту, ушчэнт;-но ничего — анізва́ньня, ані-ка́ліва; ані-парашы́нкі.
Совершеннолетие — поўныя гады́, поўнале́цьце, даросласьць.
Совершеннолетний — поўных гадоў, поўнале́тні, дарослы.
Совершенный — 1) дакана́ны, вы́кананы, зроблены, закончаны, споўнены, зроблены; 2) даскана́лы,-льны; 3) цэлы, поўны;-ный вид глагола — закончанае трыва́ньне дзеяслову; -ный дурак — дурны́, як пень.
Совершенство — даскана́ласьць, даскана́льнасьць, даскана́льства; в-стве — даскана́ла.
Совершенствовать — удаскана́льваць, даводзіць да даскана́ласьці.
Совершенствоваться — удаскана́львацца, даходзіць да даскана́ласьці.
Совершитель — выкана́вец, выкана́ўца.
Совершить — см. Совершать.
Совершиться — адбы́цца, зрабіцца, споўніцца, зда́рыцца, ста́цца.
Совестить — сараміць, узруша́ць сумле́ньне, стыдзіць, совесьціць.
Совеститься — сараміцца, стыдзіцца.
Совестно — сорамна, совесна.
Совестный — сумле́нны, чэсны, цнотны, совесны.
Совесть — сумле́ньне, совесьць; по чистой -сти — ад душы́.
Совет 1) — ра́да, пара́да, дара́да; 2) совещание — нара́да; С. Народных Комиссаров — Саве́т Народных Каміса́раў; педагогический с. — школьная ра́да; ученый с. — навуковая ра́да; обращаться к кому за-том — просіць сабе́ ра́ды, ра́дзіцца (з кім); отказать в-те — ня даць ра́ды; совет держать — ра́ду ра́дзіць; спрашивать-та — шука́ць сабе́ ра́ды; жить в-те (о супругах) — жыць у згодзе (згодна); тайный совет — патае́мная ра́да, змова.
Советник — ра́днік, пара́днік, ра́дца, ра́йца.
Советница — ра́дніца, пара́дніца.
Советование — ра́еньне, ра́джаньне.
Советовать — ра́дзіць (сов. — пара́дзіць), раіць (сов. — пара́іць).
Советоваться — ра́дзіцца, ра́іцца (з кім).
Советский — ра́давы, саве́цкі.
Советчик — см. Советник.
Совещание — нара́да, пара́да.
Совещательный (голос) — дара́дчы.
Совещаться — ра́дзіцца, ра́іцца; рабіць нара́ду.
Совка капустная (зоол. Мamestra brassicae L.) — капустажэрка (з. т.); с. озимая (Agrotis segetum Hülk.) — ночнік азімы (з. т.); с. сосновая (Panolis piniperda Panz.) — хвояжэ́рка шкодная (з. т.); совки (Noctuidae) — ночнікі (з. т.).
Совладать,-деть (с кем, с чем) — здо̀лець, перамагчы́, змагчы́, паду́жаць (каго).