Перайсці да зместу

Старонка:Расійска-беларускі слоўнік (1928).pdf/583

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Сложение — склада́ньне; тела — скла́д, пабудова.

Сложенный — склада́ны, скла́дзены.

Сложитьсм. Складывать.

Сложно — склада́на, завіла, многалу́чна.

Сложность — склада́насьць, завіласьць, многалу́чнасьць; в-сти — у злу́чнасьці, наагу́л.

Сложноцветный (бот.) — складанакве́тны.

Сложный — склада́ны, завілы, многалу́чны.

Слой — пласт, рад, слой; с. годичный (бот.) — слой гадавы́ (б. т.).

Слоистость — пластава́тасьць (г.-к. т.), слаістасьць (б. т.).

Слоистый — пластава́ты, слаісты.

Слоиться — пластава́цца, слаіцца.

Слом — злом.

Сломанный — злама́ны, зломаны.

Сломать,-мить — злама́ць, зламіць; бежать сломя голову — уцяка́ць ва ўсе́ за́стаўкі.

Сломка — злом.

Слон — слонь.

Слонник (зоол.) — см. Долгоносик.

Слоновый — сланёвы.

Слоняться — снава́ць, сноўдацца, туля́цца, сланя́цца, шлы́ндаць, ве́шацца.

Слопать — злопаць, пажра́ць.

Слопец — па́стка.

Слуга — слуга́, слу́жнік, служэбнік, чаля́днік, на́йміт; ваш покорнейший слуга — ваш найпакарне́йшы слуга̀.

Служака — служа́ка, шчы́ры слуга́.

Служанка — служа́нка, слу́жка, служэбніца, прыслу́жніца, чаля́дніца, на́ймічка.

Служанкин — служа́нчын, на́йміччын.

Служащий — служа́чы (Я. Кол.), службовец.

Служба — слу́жба, на́ймы, абавя́зак; военная с. — вайсковая слу́жба; государственная с. — урадовая слу́жба; действительная с. — запра́ўдная слу́жба; товарищ по-бе — супрацоўнік; получить службу — даста́ць слу́жбу (паса́ду).

Службы — прыбудовы.

Служебник (церк.) — служэбнік.

Служебный — службовы, служэбны.

Служение — служэньне, паслужэньне, слу́жба.

Служивый (о солдате) — маска́ль.

Служилый — служы́лы, слу́жны.

Служитель — паслуга́чы, паслуга́ч, паслу́жнік, служэбнік;-тель религиозного культа — паслуга́чы рэлігійнага ку́льту.

Служительница — паслуга́чка, прыслу́жніца, паслу́жніца, служэбніца.

Служительский — служэбнічы.

Служить кому — служы́ць, прыслу́жваць, слугава́ць, быць за слугу́, быць на слу́жбе; чем — быць за што, зьяўля́цца, прыдава́цца;-жить обедню — адпраўля́ць (пра́віць) абе́дню;-жить помехой (препятствием) — заміна́ць, перашкаджа́ць;-жить предлогом — дава́ць повад; это ни к чему не-жит — гэта ні да чаго не вядзе́.

Служка — слу́жка.

Слукавить — схітрава́ць, сфальшы́віць.

Слупать,-плять,-пить — злу́пліваць, злупля́ць, злупіць; зьдзіра́ць, зьдзе́рці, садра́ць, пазьдзіра́ць.

Слух — слух, слы́х, ву́ха; чу́тка, погаласка;-хи — чу́ткі, галасы́, дзе́йкі; иметь плохой слух — недачува́ць; разнесся слух — прайшла́ чу́тка (погаласка); ходят слухи — дзе́йкаюць; ходзяць чу́ткі; лишиться слуха, потерять слух — аглу́хнуць.

Слуховой — слу(ы)хавы́;-вое окно — дымніца, адду́ха.

Слуцк (гор.) — Слу́цак.

Слуцкий — слу́цкі.

Случай — вы́па́дак, прыпа́дак, прыгода, здарэньне, случа́й, ака́зія; непредвиденный с. — неперадба́чаны вы́па́дак; неприятный с. — пры́кры вы́па́дак; удобный с. — зру́чны (добры) вы́па́дак; в этом-чае — у гэтым ра́зе; в подобном, таком-чае — у та́кім (гэтакім) вы́па́дку (ра́зе); во всяком-чае — у кожным вы́па́дку (ра́зе); в крайнем-чае — у апошнім ра́зе; в противном-чае — у іншым вы́па̀дку (ра́зе); на всякий-чай — на кожны вы́-