Перайсці да зместу

Старонка:Расійска-беларускі слоўнік (1928).pdf/577

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

крупный рогатый — бы́дла, гавя́да; худоба, тавар; племенной — заводзкі, завадзкі; как ругательство — быдля́, скаціна, бэ́стыя.

Скотинка — быдлё, скацінка.

Скотник — быдля́р; скотнік.

Скотный — скацінны, быдля́чы, тава́рачы;-ный двор — абора, стадола.

Скотобойня — разьніца.

Скотовод — гадоўнік бы́дла, жывёлавод, скотнік.

Скотоводство — гадоўля бы́дла, жывёлаводзтва.

Скотоврачебный — вэтэрына́рны.

Скотоложство — скотало́ства (т. пр.).

Скотоподобный — падобны да скаціны.

Скотопригонный двор — быдля́чы база́р.

Скотопромышленник — гандля́р скацінай.

Скотски — пабыдля́чаму, як быдля́.

Скотский — быдля́чы, скацінны;-ский падеж — падзе́ж, паморак на скаціну.

Скотство — быдля́цтва, быдля́чы ўчы́нак.

Скочитьсм. Скакнуть.

Скошение — скашэньне, скос.

Скрадывание — скрада́ньне, скра́дваньне.

Скрадывать, скрасть — скрада́ць, скра́дваць, скра́сьці;-дывать слоги — кулдыя́чыць;-дывать дыхание — затойваць дух.

Скраивать, скроить — скройваць, скроіць, пакроіць.

Скрашивание — прыаздоба, прыкра́са.

Скрашивать, скрасить — прыаздабля́ць, прыаздобіць; прыкра́шваць, прыкра́сіць.

Скребень (зоол.) — скрэбень.

Скребло,-бница — скрабло, скрэбла, скрабніца, грабніца.

Скрежет — скры́гат, скрогат.

Скрежетание — скрыгата́ньне, скрыгіта́ньне.

Скрежетать — скрыгата́ць, скрыгіта́ць, скры́гаць.

Скресть — скраба́ць, шкробаць, часа́ць.

Скрепа, скрепление — 1) змацава́ньне, за́шчапка; 2) подпіс, засьвядчэньне.

Скреплять,-пить — змацоўваць, змацава́ць; шчапіць, сашчапіць, зашчапіць; бумагу подписью — засьвядча́ць, засьве́дчыць; скрепя сердце — сьціснуўшы сэрца.

Скреститьсм. Скрещивать.

Скрещивание — скрыжава́ньне.

Скрещивать, скрестить — крыжава́ць, скрыжава̀ць; склада́ць, скла́сьці на́крыж; парава́ць, спарава́ць;-щенный — скрыжава́ны.

Скривление — скрыўле́ньне.

Скривлять,-вить — скрыўля́ць, скрывіць; выкрыўля́ць, вы́крывіць;-ленный — скры́ўлены.

Скрижаль — табліца, дошка.

Скрип — рып, ры́паньне; скрып.

Скрипач — скрыпа́ч, музы́ка, музыка́нт.

Скрипеть, скрипнуть — ры́паць, ры́пнуць; скры́паць, скры́пнуць.

Скрипение — ры́паньне, скры́паньне.

Скрипка — скры́пка.

Скрипня́,-потня́ — рыпаніна, скрыпаніна.

Скрипун — рыпу́н, скрыпу́н.

Скрипунья — рыпу́ха, скрыпу́ха.

Скрипучий — рыплівы, рыпу́чы, скрыплівы.

Скроитьсм. Скраивать.

Скромник — скромнік.

Скромница — скромніца.

Скромничать — быць скромным, сьціска́цца.

Скромно — скромна, сьціпла, сьціпна, рахма́на; небага́та, папросту.

Скромность — скромнасьць, сьціпл(н)асьць, лагоднасьць.

Скромный — скромны, сьціпл(н)ы, ціхі, рахма́ны, лагодны; просты.

Скропать — зла́таць, скле́іць, зьляпіць; спарта́чыць.

Скруглять,-лить — скругля́ць, скругліць.

Скручивать, скрутить — скру́чваць, скруціць; зьвіна́ць, зьвіць;-тить кого — акруціць.

Скрученость — скру́чанасьць.

Скрученный — скру́чаны, зьвіты.

Скрывание — хава́ньне, скрыва́ньне;