Перайсці да зместу

Старонка:Расійска-беларускі слоўнік (1928).pdf/572

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

за́ць; апавяда́ць, апаве́даць; мовіць, прамовіць; ба́яць, наба́яць; между нами будь сказано — няхай паміж на́мі застане́цца; короче сказать — караце́й кажучы; адны́м словам; так сказать — гэтак ка́жучы, да пры́кладу; нечего сказать — няма́ што каза́ць; сказано сделано — што сказа́ў, тое й зрабіў; ловко сказано — сказа́ў, як зьвяза́ў.

Сказываться, сказаться — каза́цца, сказа́цца, быць ка́заным; аб‘яўля́цца, аб‘явіцца; удава́ць, уда́ць з сябе́ каго; называ́цца, назва́цца; он сказался больным — ён аб‘явіўся хворым, ён удаў з сябе́ хворага; последствия сказались — вы́нікі вы́явіліся; сказывается комиссаром — выдае́ сябе́ за каміса́ра.

Скакание — скака́ньне, цмы́ганьне; гайса́ньне, гоцаньне; на лошади — гарцава́ньне.

Скакать — скака́ць, цмы́гаць; гайса́ць, гоцаць; на лошади — гарцава́ць.

Скакнуть — скакну́ць, цмыгану́ць.

Скаковой — скакавы́.

Скакун — скаку́н; зоол. (Cicindela) — скаку́нчык (з. т.).

Скакунок — скакунок, стрыгу́чнык.

Скакунья — скаку́ха.

Скала́ — скала́.

Ска́ла 1) физ. — ска́ла; 2) муз. — га́ма.

Скалистый — скалісты.

Скалить — шчэрыць, вышчара́ць (зу́бы);-лить над кем зубы — кпіць з каго, высьмяха́цца з каго.

Скалка (для раскатывания теста, белья) — кача́лка.

Скалозуб — насьме́шнік, рагату́н.

Скалозубы (зоол.) — голазу́бы, скалазу́бы.

Скалывать, сколоть — сколваць, скалоць; сьціна́ць, сьцяць; адске́пліваць, адскяпіць.

Скальп — скальп (сьця́ты чэрап).

Скальпировать — скальпава́ць, сьціна́ць чэрап.

Скальпель — скальпе́ль (сьціна́ч).

Скамеечка — ла́вачка, заслончык, зэдлік.

Скамеечный — ла́вачны; зэдлікавы.

Скамейка, скамья — ла́ва, заслон, услон, зэдаль.

Скандал — сканда́л; сделать кому скандал — нарабіць сораму.

Скандалёзный — сканда́льны.

Скандалист — скандалісты, буя́н.

Скандалить,-льничать — сканда́ліць, буя́ніць.

Скандально — сканда́льна.

Скандальный — сканда́льны.

Скандинавия — Скандына́вія.

Скандирование,-дование — скандава̀ньне.

Скандировать,-довать — скандава́ць.

Скапливать, скопить — зьбіра́ць, назьбіра́ць, назапа́шваць, назапа́сіць; прымнажа́ць, прымножыць; намнажа́ць, намножыць.

Скапливаться, скопиться — зьбіра́цца, назьбіра́цца; намнажа́цца, намножыцца; натоўплівацца, натоўпіцца.

Скапывание — скопваньне.

Скапывать, скопать — скопваць, скапа́ць.

Скарабей (зоол.) — скарабе́й.

Скарб домашний — дабро, збожжа, мана́ткі.

Скаред — скна́ра, гары́да, жмінда, ны́днік, крупе́ньнік; брыда́.

Скаредничать — скна́рыць, жміндзіць, на кру́пах жыць.

Скаредно — скнарліва; бры́дка.

Скаредность — скнарлівасьць; бры́дкасьць.

Скаредный — скнарлівы; бры́дкі.

Скарлатина — шкарляты́на.

Скарлатинный — шкарляты́навы.

Скармливать, скормить — скормліва́ць, скарміць; патраўля́ць, патравіць; выдава́ць, вы́даць на спажыве́ньне.

Скат — 1) возвышенности — спад, пака́т; 2) колес — стан; 3) рыба (зоол. Raja clarata) — пласту́н (з. т.); с. электрический (Тогреdо) — тарпэднік (з. т.).

Скатерть — абру́с, настольнік, ска́церка.

Скатистый — пака́цісты, спа́дзісты.

Скатка — скру́тка.