Расход — выда́так, расход, стра́та, кошт.
Расходиться, разойтись — разыходзіцца, разыйсьціся; расступа́цца, расступіцца; разьміна́цца, разьміну́цца;-диться во мнении — ня мець згоды ў ду́мцы; розьніцца ў поглядах;-диться в перен. см. — распаліцца, разью́шыцца.
Расходившийся — разью́шаны.
Расходный — выдатковы, расходавы, расходны;-ная квитанция — квіт на выда́так.
Расходование — выдава́ньне, выдаткава́ньне, расходваньне.
Расходовать — выдава́ць (грошы), выдаткава́ць, расходваць, тра́ціць.
Расходящийся — разьбе́жны (б. т.), рассту́пны.
Расхождение — разыходжаньне; во мнении — нязгода, розьніца.
Расхожий — збы́тны (тава́р), звыча́йны.
Расхолаживать,-лодить — расхалоджваць, расхаладзіць; астуджа́ць, астудзіць.
Расхомутать — зьняць хаму́т.
Расхохориться — расхарахоніцца.
Расхохотаться — разрагата́цца.
Расхотеться — адхаце́цца, адкарце́ць.
Расхрабриться — расхрабры́цца, набра́цца адва́гі.
Расхрюкаться — разрохкацца.
Расхулить — см. Расхаять.
Расцарапанный — раздра́паны.
Расцарапывать,-пать — раздра́пваць, раздра́паць, параздра́пваць.
Расцвет — росквіт, красава́ньне.
Расцветание — зацьвіта́ньне.
Расцветать, расцвесть — расьцьвіта́ць, расьцьвісьці, парасьціта́ць; красава́ць, закрасава́ць (аб жы́це).
Расцвечивать,-цветить — размалёўваць, размалява́ць.
Расцеловать — вы́цалаваць, абцалава́ць.
Расценивание — расцэ́ньваньне, атаксава́ньне.
Расценивать,-нить — расцэньваць, расцаніць; атаксоўваць, атаксава̀ць; вызнача́ць, вы́значыць цану́.
Расценка — расцэнка, такса́цыя.
Расценщик — расцэншчык, таксоўшчык.
Расцепление — адчапле́ньне.
Расцеплять,-пить — адчапля́ць, адчапіць, паадчапля́ць; расчапля́ць, расчапіць.
Расчваниться — зафанабэрыцца, заамбіціцца.
Расчеркнуться — расчыркну́цца.
Расчерпывать,-пать — расчэрпваць, расчэрпаць, парасчэрпваць.
Расчерстветь — зачарсьцьве́ць.
Расчёска — 1) расчосваньне; 2) грэбень, грабяне́ц.
Расчёсывать, расчесать — расчосваць, расчаса́ць, парасчосваць; чу́хаць, расчу́хаць.
Расчёт — 1) разьлік, раху́нак, разраху́нак, раху́ба; 2) інтарэс, выгода, кары́сьць; 3) заме́р, ду́мка; обмануться в-те — памыліцца на раху́нку; принять в-чёт — палічы́ць, узя́ць на ўва́гу; брак по-чёту — шлюб з інтарэсам.
Расчётливо — эканомна, раху́бна, ашча́дна.
Расчётливость — эканомнасьць, раху́бнасьць, ашча́днасьць.
Расчётливый — эканомны, раху́бны, ашча́дны.
Расчисление — разьлічэньне, разраху́нак.
Расчислять, расчислить — разьлічваць, разьліча́ць, разьлічы́ць; разрахоўваць, разрахава́ць, паразрахоўваць.
Расчистить — см. Расчищать.
Расчистка — расчышчэньне; леса — поцераб (лс. т.).
Расчитывать, расчесть — разьлічваць, разьліча́ць, разьлічы́ць; разрахоўваць, разрахава́ць;-тывать на что — паклада́цца, спадзява́цца;-таться (с кем) — расквіта́цца, паквіта́цца.
Расчитывать,-тать — расчы́тваць, расчыта́ць (напісанае).
Расчихаться — разачха́цца, распорскацца, распы́рскацца.
Расчищать, расчистить — расчышча́ць, расчы́сьціць; расьцярэбліваць, расьцерабіць (лес); карчава́ць, вы́карчаваць (пні).