Растительный — расьлінны;-ная область — расьлінная краіна;-ное масло — але́й;-ное сообщество — расьліннае згуртатава́ньне (б. т.).
Растить — расьц'іць, выросьліваць, вырошчваць, гадава́ць.
Растлевать, растлить — гвалтава́ць, згвалтава́ць, згва́лціць; псава́ць, сапсава́ць.
Растление — згвалтава́ньне, псота.
Растленный — згвалтава́ны, згва́лчаны, сапсу́ты.
Растлеть — сапсава́цца, згоршыцца.
Растлитель — гвалтаўнік.
Растолкать — см. Расталкивать.
Растолкование — тлумачэ́ньне, выясьне́ньне.
Растолковать — растлума́чыць, вы́тлумачыць.
Растолковаться — разгу́тарыцца, разгаманіцца.
Растолочь — растаўчы́.
Растолстелый,-вший — растаўсьце́лы, пагладчэлы, гла́дкі.
Растолстеть — растаўсьце́ць, пагладчэць, зрабіцца тоўстым (гла́дкім).
Растопить — см. Растапливать.
Растопленный (жир) — расто́плены.
Растопка — распа́лка, распа́льваньне; падпа́л.
Растоптать — см. Растаптывать.
Растопыренный — раскірэчаны.
Растопыривание — растапы́рваньне, кірэчаньне (ног).
Растопыривать,-рить — растапы́рваць, растапы́рыць; кірэчыць, раскірэчыць (ногі).
Растопыря — раскірэка.
Расторгать, расторгнуть — зрыва́ць, разрыва́ць, разарва́ць; лама́ць, злама́ць (умову).
Расторговываться,-говаться — растаргоўвацца, растаргава́цца; забагаце́ць ад га́ндлю.
Расторжение — разры́ў, разарва́ньне, злом (умовы); развод (шлю́бу).
Расторженный — разарва́ны, зломаны.
Расторжка — пашырэньне га́ндлю.
Растормозить — растармазіць.
Растормошить — растармашы́ць, разварушы́ць; спящего — расту́ркаць, расту́рхаць.
Расторопно — спры́тна, жва́ва, пракідка, растаропна.
Расторопность — спрыт, жва́васьць, пракідкасьць, растаропнасьць.
Расторопный — спры́тны, жва́вы, пракідкі, разьбітны́, растаропны.
Растосковаться — разну́дзіцца, зажуры́цца.
Расточать,-чить — марнава́ць, марнатра́ціць, змарнава́ць; шы́каць, прашы́каць; манта́чыць, праманта́чыць, прасьвіста́ць (грошы).
Расточение — марнатра́ўства, манта́чаньне.
Расточитель — марнатра́вец, марнатра́ўнік, марнатра́ўца, стра́тнік, манта́ч.
Расточительница — марнатра́віца, манта́чка, раскідоха.
Расточительно — марнатра́ўна, раскідліва.
Расточительность — марнатра́ўства, раскідонства.
Расточительный — марнатра́ўны, роскідлівы, раскідонлівы, неэкано́мны, неашча́дны.
Расточить — см. Расточать.
Растравливать,-влять,-вить — 1) верадзіць, разьверадзіць; разья́трываць, разья́трыць; 2) дражніць, раздражніць, удражніць.
Растранжирить — змарнава́ць, праманта́чыць, параскідаць, праша́стаць.
Растрата — растра́та.
Растрачивание — растра́чваньне.
Растрачивать,-ратить — растра́чваць, растра́ціць, парастра́чваць; марнава́ць, змарнава́ць.
Растрачиваться,-ратиться (на что) — стра́чвацца, стра́ціцца.
Растребушить — растрыбушы́ць.
Растревоживание — растрывожваньне, турбава́ньне, занепакойваньне.
Растревоживать,-жить — растрывожваць, растрывожыць; турбава́ць, стурбава́ць; непакоіць, занепакоіць.
Растрёпа — лаху́дра, кудла́ч, ку́дла.
Растрёпанный — растропаны; о волосах — раскудла́чаны.