Разбивка — разьбіва́ньне; продать в разбивку — на раздроб.
Разбивной — разьбіва́ны.
Разбинтовывать,-товать — разьбінтоўваць, разьбінтава́ць; разьвя́зваць, разьвяза́ць.
Разбираемый — разьбіра́ны.
Разбирание — разьбіра́ньне, разбор, расклада́ньне.
Разбиратель — разьбіра́льнік.
Разбирательство (дела) — разбор, разгля́д.
Разбирать, разобрать — разьбіра́ць, разабра́ць; разбу́рваць, разбу́рыць, разваліць; расклада́ць, раскла́сьці; разгляда́ць, разгле́дзець; разважа́ць, разва́жыць (спра́ву); распакоўваць, распакава́ць.
Разбрататься — разбрата́цца.
Разбрестись — разбрысьціся, разысьціся.
Разброд, в -род — уроссып, розна, паасобку, хто куды́.
Разброс — роскід; в-рос — уроскідку.
Разбросанность — раскіданасьць.
Разбросанный — раскіданы.
Разбрызгивать,-згать,-знуть — разбы́рзкваць, разбы́рзкаць; распы́рскваць, распы́рскаць, распы́рснуць.
Разбрюзжаться — разбурча́цца.
Разбужать, разбудить — абуджа́ць, абудзіць; разбуджа́ць, разбудзіць;-дить толчками — расту́рхаць, расторкаць.
Разбурлиться — расклеката́цца, разбушава́цца.
Разбухание — разбрака́ньне.
Разбухать, разбухнуть — разбрака́ць, разбра́кнуць, набра́кнуць; разбруза́ць, разбру́знуць; распуха́ць, распу́хнуць.
Разбухлый,-хший — набра́клы.
Разбушеваться — разбушава́цца, расхадзіцца.
Разбуяниться — разбуя́ніцца.
Разважничаться — разважне́ць, расфанабэрыцца.
Развазживать, развозжать — разьле́йцваць, разьляйца́ць.
Развал — разва́л, разбурэньне.
Разваливание — разва́льваньне.
Разваливать,-лить — разва́льваць, разваліць; разбу́рваць, разбуры́ць,
Развалина — руіна, разва́ліна, кру́шня.
Развалистый — разложысты; перакідзісты.
Развар — разва́р.
Разваренный — разва́раны, распа́раны.
Разваривать,-рить — разва́рваць, развары́ць; распа́рваць, распа́рыць.
Разварной — разварны́.
Разведение 1) на племя — расплод, развод; 2) водою — разьвядзе́ньне, распуска́ньне.
Разве — ці, хіба́, ці-ж, няўжо, або-ж.
Разведёнка — разводка.
Разведриваться,-риться — распагоджвацца, распагодзіцца; разья́сьнівацца, разьясьніцца.
Развевать, развеять — разьвява́ць, разьве́яць, разьдзьму́хаць; раскіда́ць, раскінуць;-вающийся — разьве́йны.
Разведка — выве́дка, розьведка.
Разведочный,-довательный — выве́дны.
Разведчик — выве́днік (в. т.).
Разведывать,-дать — выве́дваць, вы́ведаць; дапы́твацца, дапыта́цца; дахадзіць, дайсьці (чаго).
Развезть — см. Развозить.
Развенчивание — разве́нчваньне.
Развенчивать,-чать — разьве́нчваць, разьвянча́ць.
Развёрстка — падзе́л, разьмеркава́ньне.
Развёрстывать,-верстать — падзяля́ць, падзяліць; разьмяркоўваць, разьмеркава́ць.
Развес — ва́жаньне, зва́жваньне, разва́жваньне.
Развесистый — разьвіслы, гальлісты, разложысты.
Разветвление — галінава́ньне.
Разветвлять,-вить — галінава́ць, разгалінава́ць.
Разветвляться,-виться — галінава́цца, разгалінава́цца, распуска́ць ве́цьце.
Развешанный — разва́жаны; разьве́шаны.
Развешивать, развесить 1) на весах — разва́жваць, разва́жыць; 2) бельё — разьве́шваць, разьве́сіць; 3) ветви (о дереве) — распуска́ць, распусьціць.