Перайсці да зместу

Старонка:Расійска-беларускі слоўнік (1928).pdf/461

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная


Предостереженный — засьцеражоны, перасьцеражоны, вы́сьцеражаны.

Предосторожность — перасьцярога, асьцярога, асьцярожнасьць, аба́члівасьць.

Предосторожный — асьцярожны, аба́члівы.

Предосудительно — гане́бна, нягожа, няпрыстойна.

Предосудительность — гане́бнасьць, нягожасьць, няпрыстойнасьць.

Предосудительный — гане́бны, нягожы, благі, няпрыстойны.

Предотвращать,-ратить — адхіля́ць, адхіліць; адсоўваць, адсу́нуць; папярэджваць, папярэдзіць.

Предотвращение — адхіле́ньне, адсува́ньне.

Предохранение — забясьпе́ка.

Предохранитель — забясьпе́чнік.

Предохранительный — забясьпе́чны;-ный взвод (воен.) — забясьпе́чны ўзвод (в. т.).

Предохранять,-нить — забясьпе́чваць, забясьпе́чыць; ахоўваць, ахава́ць; засьцерага́ць, засьцярэгчы.

Пред’обеденный — даабе́дны, прадабе́дны.

Предписание — прадпіса́ньне; нака́з, зага́д.

Предписывать,-сать — прадпісваць, прадпіса́ць; нака́зваць, наказа́ць; зага́дваць, загада́ць.

Предплечие — прадпле́чча.

Предплечный — прадпле́чны.

Предполагаемый — дапушча́льны.

Предполагать,-ложить — дапушча̀ць, дапусьціць; гада́ць, дага́двацца, здагада́цца.

Предположение — дапушчэньне (пс.-л. т.), здогадка, домысел.

Предположительно — дапушча́льна, здага́дна.

Предположительный — дапушча́льны, праўдападобны, здага́дны; няпэўны.

Предпоследний — прадапошні.

Предпосылать,-слать — пасыла́ць, пасла́ць напе́рад; прадпасыла́ць, прадпасла́ць.

Предпосылка — прадпасы́лка (пс.-л. т.)

Предпочитать,-честь — уважа́ць, ува́жыць за ле́пшае; аддава́ць, адда́ць перава́гу.

Предпочтение — перава́га, пяршынство.

Предпочтительно — перава́жна.

Предпочтительный — перава́жны, ле́пшы.

Предприимчиво — прадпрые́мна, сьме́ла, адва́жна.

Предприимчивость — прадпрые́мнасьць, сьме́ласьць, адва́га.

Предприимчивый — прадпрые́мны, сьме́лы, адва́жны, прамысловы.

Предпринимание — прадпрыйма́ньне.

Предприниматель — прадпрые́мец, прамысловец.

Предпринимательский — прадпрые́мчы.

Предпринимать,-нять — бра́цца, ня́цца, узя́цца за што; распачына́ць, распача́ць што; прадпрыйма́ць, прадпрыня́ць.

Предприятие — прадпрые́мства;-тие рискованное — аванту́ра.

Предпястие (анат.) — прадпя́сьце.

Предпястный — прадпя́сны.

Предрасположение — схільнасьць, нахіл (пс.-л. т.).

Предрасположенный — схільны, з нахілам;-ный к болезням — хваравіты.

Предрасполагать,-ложить — мець, даць схільнасьць; схіля́ць, схіліць (на свой бок).

Предрассветный — досьвітны.

Предрассудок,-дки — забабоны, пры́мхі, пры́хамаць.

Предрекать,-речь — прарака́ць, вешчава́ць.

Предросток (бот.) — прадростак (б. т.).

Предрешенный — за́гадзя вы́рашаны (разьвя́заны).

Предрешать,-шить — за́гадзя выраша́ць, вы́рашыць (разьвя́зваць, разьвяза́ць).

Председатель,-льница — старшыня́.

Председательский — старшы́нскі.

Председательство,-вование — старшынява́ньне.

Председательствовать — быць за старшыню́, старшынява̀ць, мець пе́ршае ме́сца.

Предсердие (анат.) — прадсэрдзе, пры́сардак (В. Ласт.).

Предсказание,-зывание — прарака́ньне, прароцтва.