Перайсці да зместу

Старонка:Расійска-беларускі слоўнік (1928).pdf/432

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Полусерьезно — паўсур‘ёзна, жартуючы.

Полуситок — падсітак.

Полусонный — паўсонны, заспа́ны.

Полусон — паўсон.

Полусотня — паўсотня, паўсотка.

Полустишие — паўве́рш.

Полусумма — паўсу́ма (м. т.).

Полусфера — паўсфэра.

Полусуточный — паўсу́тачны, паўдзённы.

Полутень — паўце́нь.

Полутёс — ачосак.

Полутон — паўтон.

Полуторааршинный — паўтарааршыновы.

Полуторавершковый — паўтаравяршковы.

Полуторадюймовый — паўтарацалёвы.

Полутораметровый — паўтарамэтровы.

Полуторапроцентный — паўтарапроцантавы.

Полуторный — паўдвойны, паўдвоячны.

Полутьма — паўце́мра.

Полуучёный — недаву́к; недапе́ка, недапе́чаны.

Полуформа — паўформа.

Полуфунт — паўху́нт.

Полуфунтовый — паўхунтовы.

Полуфут — паўфу́т.

Полуцилиндрический — паўцыліндры́чны.

Получасовой — паўгадзінны.

Получатель — атрыма́льнік, атрыма́ч.

Получательница — атрыма́льніца, атрыма́чка.

Получать,-чить — атрымоўваць, атры́мліваць, атрыма́ць; здабыва́ць, здабы́ць; набыва́ць, набы́ць; дастава́ць, даста́ць; прыйма́ць, прыня́ць; палуча́ць, палучы́ць;-чить возможность — мець магчы́масьць;-чить наследство — адабра́ць спа́дчыну;-чить направление — накірава́цца;-чить службу — даста́ць паса́ду.

Получение,-чка — атрыма́ньне, прыйма́ньне, дастава́ньне, палучэньне.

Полученный — атры́маны, палу́чаны.

Получше — лепш, ле́пей, ляпе́й.

Полушарие — паўку́ля.

Полушелковый — паўшоўкавы, на палову ядва́бны.

Полушка — шэлег.

Полуштоф — паўштоф, паўква́рта.

Полуштрих — паўштры́х.

Полушубок — кароткі кажу́х, кажушок.

Полушутя — жарту́ючы.

Полфунта — паўху́нта.

Полфута — паўфу́та.

Полчаса — паўгадзіны.

Полчище — гібель (шмат) войска.

Полый — парожні; ду́ты;-лая вода — верхаводка.

Полынный — палыновы;-ная настойка (водка) — палыноўка.

Полынь (бот. Artemisia vulgaris L.) — палы́н, падарожнік (Fed.).

Полынья — палонка, лу́нка.

Польза — кары́сьць, пажы́так, спажы́так, інтарэс, інтэрас, ужыва́ньне, ужы́так; извлекать-зу — карыста́цца, вызы́скваць; приносить пользу — дава́ць кары́сьць; с пользой употребить — добра спажы́ць.

Пользование — карыста́ньне, спажыва́ньне, ужыва́ньне, ужы́так.

Пользовать (больного) — лячы́ць.

Пользоваться (чем) — карыста́ць (з чаго), карыста́цца (чы́м), ужыва́ць, ужы́ць; жывіцца, пажывіцца; лячы́цца.

Полька — полька, ля́шка; танец — полька.

Польский — польскі, ля́скі.

Польстить — пале́сьціць, пайльсьціць, палісіць, пахле́біць.

Польститься (на что) — пага́ліцца, пава́біцца, пала́сіцца, пая́гліцца, паква́піцца.

Польша — Польшча.

Полюбезничать — памілава́цца, пажартава́ць; пазаляца́цца, пажаніха́цца.

Полюбить — пакаха́ць, закаха́цца, палюбіць, замілава́ць, умілава́ць, упадаба́ць, спадаба́ць.

Полюбиться — пакаха̀цца, палюбіцца, зьлюбіцца, замілава́цца, упадаба́цца, спадаба́цца.

Полюбоваться — палюбава́цца, памілава́цца, паце́шыцца.