Пачка — па́чка, жмут, вя́зка.
Пачкание — пэцканьне, му́рзаньне.
Пачкать,-ться — пэцкаць,-цца; му́рзаць,-цца; га́дзіць,-цца; бру́дзіць,-цца; пля́міць,-цца; шмальцава́ць,-цца, квэцаць.
Пачкотня — пацканіна.
Пачкун — пэцкаль, му́рза, фэндрык.
Паша́ — паша́.
Пашня — ральля́, ворнае поле.
Паштет — паштэт.
Паюсный,-сная икра — па́юсная ікра́.
Паяльный — літава́льны.
Паяльщик — літоўнік, літава́льнік.
Паяный — літава́ны.
Паяние — літава́ньне, нітава́ньне.
Паясничать — кумэднічаць, блазнава́ць, ду́рня кле́іць.
Паять — літава́ць, нітава́ць.
Паяц — бла́зен, камэдыя́ншчык, пая́ц.
Певец — пясьня́р; сьпява́ка, пяву́н.
Певица — сьпява́чка.
Певческий — сьпява́цкі.
Певчий — 1)-сьпява̀к, сьпява́ка, пе́ўчы; 2) прил. — пяву́чы, сьпе́ўны;-чие птицы — пявуны́ (з. т.).
Пегас (зоол.) — крыла́ты конь.
Пегий — була́ны.
Педагог — пэдагог.
Педагогика — пэдагогіка, наву́ка аб выхава́ньні.
Педагогически — пэдагагічна.
Педагогический — пэдагагічны.
Педагогия — пэдагогія.
Педаль — пана́ж.
Педант — пэда́нт.
Педантизм — пэданты́зм.
Педантический — пэданты́чны.
Педолог — пэдалёг, дзетазна́вец.
Педология — пэдалёгія, дзетазна́ўства.
Педологический — пэдалягічны, дзетазна́ўчы.
Пейзаж — краябра́з (л. т.), краявід, пэйза́ж.
Пейзажист — рысава́льнік краявідаў, пэйзажы́сты.
Пейзажный — краявідны, пэйза́жны.
Пейсы — пэйсы.
Пекарский — пе́карскі.
Пекарня — пяка́рня.
Пекарь — пе́кар.
Пеклевание — пытлява́ньне, шатрава́ньне.
Пеклеванный (хлеб) — пытлява́ны, шатрава́ны.
Пеклевать — пытлява́ць, шатрава́ць.
Пекло — пе́кла.
Пелена — пакрыва́ла; абру́с, настольнік.
Пеленание — спавіва́ньне.
Пеленать,-ться — спавіва́ць,-цца.
Пелёнка,-ночка — полка, пялёнка, пялю́шка; пле́ўка.
Пелёночный — полкавы, пялёнкавы, пялю́шкавы.
Пелерина,-нка — паляры́на,-нка.
Пелесый — пярэсты, стрыка́ты.
Пеликан (зоол.) — ба́ба.
Пельменевый — калдуновы.
Пельмень,-ни — калдуны́, варэнікі, ву́шкі.
Пемза (минер.) — пэмза (г.-м. т.).
Пемзовый — пэмзавы.
Пена — пе́на, шу́ма, шум; при варке — шумавіны, шумавіньне.
Пенёк,-чек — пянёк, пянёчак.
Пенистый — пе́ністы, шумлівы.
Пение — сьпява́ньне, пяя́ньне, сьпе́вы.
Пенить,-ться — пе́ніць, пе́ніцца, шумава́ць.
Пенка — пе́нка, пле́ўка.
Пенный — пе́нны.
Пенсион — пансіён.
Пенсионер — пансіяне́р.
Пенсионерка — пансіяне́рка.
Пенсионный — пансіённы.
Пенсия — пэнсія.
Пенснэ — акуля́ры, пэнснэ.
Пентаметр — пяціме́р, пяцістоп.
Пентюх — боўдзіла, целяпе́нь, цюхце́й.
Пень — пень, корч; ёлуп, целяпе́нь, пень; стал в пень — як пень стаў.
Пенька́ — пянька́, каноплі.
Пеньковый — пяньковы, канапля́ны.
Пеня — штраф, пе́ня.
Пенять — нарака́ць, дакара́ць, папіка́ць, вымаўля́ць.
Пепел — попел; горячий — пры́сак; обратиться в пепел — спапяле́ць.
Пепелистый — папялісты.
Пепелить,-ться — попеліць, попеліцца.
Пепелище — попелішча, це́плішча, вогнішча.
Пепельница — попельніца, папялоўка.
Пепельный — папяля́сты, папяля́вы, попельны.