Основательница — аснава́льніца, заснава́льніца, заклада́льніца, фунда́тарка.
Основательно — грунтоўна, станоўча, трыва́ла, цьвёрда.
Основательность — грунтоўнасьць, трыва́ласьць, станоўчасьць.
Основательный — грунтоўны, які ма́е падста́ву, трыва́лы, моцны, станоўчы.
Основной — асноўны, аснаўны́; -ной капитал — іста.
Основоположение — асноўнае палажэньне.
Основоположник — см. Основатель.
Основывать, основать — заклада́ць, закла́сьці; засноўваць, заснава́ць; будава́ць, пабудава́ць.
Особа — асоба, пэрсона.
Особачиться — асаба́чыцца, сапсе́ць; збэсьціцца.
Особенно — асабліва; адме́нна, інакш, найбольш, а зла́шча.
Особенность — асаблівасьць, адме́ннасьць.
Особенный — асаблівы; выда́тлівы, адме́нны, нязвыча́йны; адме́тны.
Особняк — асабня́к (буды́нак).
Особняком — паасобку, з‘асобку, самотна.
Особый — асобны; -бое мнение — асобны погляд.
Осоветь — асаве́ць, асалаве́ць.
Осовываться, осунуться — асоўвацца, асу́нуцца; марне́ць, змарне́ць.
Осока (бот. Carex L.) — асака́; о. мохнатая (С. hirta L.) — асака́ калма́тая; о. повислая (C. limosa L.) — асака́ ба́гнавая (б. т.).
Осокорина — я́сакарына.
Осокорь (бот. Populus nigra L.) — я́сакар.
Осолаживать, осолодить — пасалоджваць, пасаладзіць.
Осоловелый — асалаве́лы.
Осоловеть — асалаве́ць.
Осолоделый,-девший — пасаладзе́лы.
Осолодеть — пасаладзе́ць.
Осот (бот. Cirsium Scop.) — асот.
Осотный — асотавы.
Оспа — воспа; о. ветренная — ве́траная воспа; прививать о. — прышчапля́ць воспу.
Оспаривать, оспорить что — пярэчыць, супярэчыць каму́ ў чым; спрача́цца су́праць чаго; сьпіра́цца за што.
Оспенный — восьпены, асьпяны́.
Оспина,-ка — восьпіна, восьпінка.
Оспопрививание — прышчапле́ньне воспы.
Оспопрививатель — асьпя́нік.
Осрамить — асароміць.
Осрамиться — асароміцца, набра́цца сораму, насьвяціцца вачы́ма.
Осрамление — сорам, сарамле́ньне.
Ост — см. Восток.
Оставаться, остаться — застава́цца, заста́цца, пазастава́цца;-ваться в живых — выжыва́ць;-таться в дураках — заста́цца ду́рнем;-таться должным — завініцца; счастливо оставаться — быва́йце здаровы; в накладе не -тесь — страт мець ня бу́дзеце; что мне -тся в подобном случае — што я ма́ю рабіць у гэтым вы́падку; оставаться в девицах — векава́ць дзе́ўкаю.
Оставлять, оставить — пакіда́ць, пакінуць; застаўля́ць, заста́віць, пазастаўля́ць; адклада̀ць, адкла́сьці;-лять без внимания — не шмана́ць, не заўважа́ць, занядба́ць;-вить в дураках — перакпіць;-лять без последствий — пакіда́ць бяз вы́нікаў; оставь это — ня руш гэтага; оставьте меня в покое — да́йце мне спакой; не на кого оставить дом — няма́ на каго пакінуць ха́ту; оставлять службу — пакіда́ць слу́жбу.
Остальной — аста́тні, пазаста́лы; это возьми, а -ное брось — гэта вазьмі, а рэштку кінь.
Останавливать,-остановить — сьпыняць, сыпыніць; затры́мліваць, затрыма́ць; перайма́ць, пераня́ць (на шляху́); перашкаджа́ць, перашкодзіць; -новиться — спыніцца, стаць, затрыма́цца; часы-новились — гадзіньнік стаў; он работает не останавливаючись — ён працу́е бязупы́нку, без адпачы́нку.
Остановка — прыпы́нак, упы́н, спыне́ньне, супы́нка; пачака́нка.