Наполнение — напаўне́ньне.
Наполненный — напоўнены, набіты.
Наполнивать,-нять,-нить — напоўніваць, напаўня́ць, напоўніць; набіва́ць, набіць, панабіва́ць, панабіць.
Наполно — паўню́сенька, паўню́тка.
Наполовину — напалавіну, напалову.
Наполосовать — напаласава́ць.
Наполоть,-ться — напалоць,-цца.
Напоминание — напамін, напаміна́ньне, упамінак, нага́дка.
Напоминать,-мнить — напаміна́ць, напомніць; нага́дваць, нагада́ць;-мненный — напомнены.
Напор — напор, імпэт.
Напористый,-рливый — напорысты, нава́льны.
Напорознь — напаасобку.
Напороть,-ться — напароць,-цца.
Напорошить — нацярушы́ць, напарашы́ць.
Напортить — напсава́ць.
Напору — упору.
Напорхаться — напы́рхацца.
Напосле,-ледок — напасьля́, напасьле́дак, надосталь, нааста́так, нарэшце.
Напостылеть — напасты́лець, абры́днуць, абры́дзець.
Напотеть — напаце́ць, змакрэць, успатне́ць.
Напотолочный — настольны.
Напотрошить — напатрашы́ць, натрыбушы́ць.
Напотчевать — начастава́ць.
Напоясать — напераза́ць.
Направа,-вка (ножа, топора) — навострываньне.
Направление — кіру́нак, накірава́ньне, навярне́ньне, напра́мак; взять направление — накірава́цца.
Направленный — накірованы, накірава́ны, наве́рнены.
Направлять, направить — накіроўваць, накірава́ць; наварочваць, навярну́ць.
Направляться, направиться — накіроўвацца, накірава́цца; падава́цца, пада́цца.
Направляющий — накірава́льны.
Направо — напра́ва.
Напраслина — дарэмшчына; взвести-ну — абмовіць.
Напрасно — дарма, дармо, задарма́, дарэмна, задарэмна, бяз дай прычы́ны, ма́рна.
Напрасный — дарэмны, ма́рны.
Напрашивание — напрошваньне.
Напрашивать, напросить — напрошваць, напрасіць;-сить милостыни — нажабрава́ць.
Напрашиваться, напроситься (на что) — напрошвацца, напрасіцца (ср. Набиваться).
Напрекословить — напярэчыць.
Например — напры́кла́д, пры́кла́дам, да пры́кла́ду.
Напрок — на запа́с, на кары́сьць.
Напрокат — на час, на часовае карыста́ньне.
Напроказить — назбродзіць, надурава́ць.
Напролёт — наскрозь, навы́лет.
Напролом — прабоем, напралом, гва́лтам (ле́зьці).
Напропалую — на ўсе за́стаўкі.
Напророчить — напраракава́ць.
Напротив — насу́праць, насу́праціў, напроці; совсем напротив — як раз наадварот.
Напрудить — намачы́цца, напусьціць мачы́.
Напрыгаться — наскака́цца.
Напрыскать — напы́рскаць.
Напрягать, напрячь — напру́джваць, напруджа́ць, напру́дзіць; напру́жваць, напру́жыць; нату́жваць, нату́жыць; нацяга́ць, нацягну́ць.
Напрягаться, напрячься — напру́джвацца, напруджа́цца, напру́дзіцца; напру́жвацца, напружа́цца, напру́жыцца; нату́жвацца, нату́жыцца; намага́цца, намагчы́ся.
Напрядать, напрясть — напрада́ць, напра́сьці.
Напряжение — напруджэньне, напружэньне, нату́га.
Напряженно — пру́дка, напру́джана, напру́жана, нату́жна; упа́рта, з нату́гай.
Напряженность — пру́дкасьць, напру́джанасьць, напру́жанасьць, нату́жнасьць,
Напряженный — пру́дкі, напру́джаны, напру́жаны, нату́жны, упа́рты.