Накашивание — накошваньне.
Накашивать, накосить — накошваць, накасіць.
Накаяться — нака́яцца, напаку́таваць.
Наквашение,-шивание — наква́шваньне.
Наквашивать, наквасить — наква́шваць, наква́сіць.
Наквоктать,-хтать — наквакта́ць.
Накидка 1) цены — накідка, накіда́ньне, надда́так; 2) плащ — трыніца, накідка.
Накидной — накіда́ны, накідны́.
Накидывание — накідваньне.
Накидывать, накидать, накинуть — накідваць, накіда́ць, накінуць.
Накидываться, накинуться — накідвацца, накінуцца; ускідвацца, ускінуцца.
Накипание — накіпа́ньне, шумава́ньне.
Накипать,-петь — накіпа́ць, накіпе́ць.
Накипь — шум, шу́ма, шумавіньне; на губах от жары — сма́га.
Накипятить — нагатава́ць.
Наклад — накла́д, стра́та; оставаться в накладе — мець стра́ту.
Накладка — накла́дка; надда́так (да цаны́); на платье — ла́та.
Накладная — накладна́я.
Накладно — стра́тна, нявыгодна, нязру́чна.
Накладной — накладны, наддатковы (расход).
Накладный — стра́тны, нявыгодны, нязру́чны.
Накладывание — накла́дваньне, наклада́ньне.
Накладывать, накласть, наложить — накла́дваць, наклада́ць, накла́сьці; накласть яиц — нане́сьці яе́чак.
Накланяться — накла́няцца.
Накласться (о курице) — нане́сьці яечак.
Наклёвывать, наклевать — наклёўваць, наклява́ць, надзёўбваць, надзяўба́ць, надзю́баць;-вывается дело — ма́е быць спра́ва.
Наклеветать — намовіць (на каго), абмовіць (каго), назводзіць, набраха́ць, накляпа́ць, напле́сьці.
Наклеивание — накле́йваньне, нале́пліваньне.
Наклеивать,-ить — накле́йваць, накле́іць, нале́пліваць, наляпіць.
Наклейка — накле́йка.
Наклеймить — накляйміць, натаўрава́ць.
Наклейщик — накле́йнік.
Наклепать — см. Наклеветать.
Наклёпка — наклёпка.
Наклёпный — наклёпны.
Накликать — наклікаць, нагука́ць.
Накликаться — нагука́цца.
Наклобучить — насу́нуць.
Наклон - нахіл.
Наклонение — нахіле́ньне, схіле́ньне; глагола (грам.) — лад; н. из‘явительное — абвяшчальны, абве́сны лад; н. неопределенное — неазнача́льная форма; н. повелительное — зага́дны лад; н. сослагательное — умоўны лад.
Наклонность — нахіл, нахільнасьць, нахіленасьць.
Наклонный — пахілы, нахільны.
Наклонять,-нить — нахіля́ць, нахіліць; нагіна́ць, нагну́ць; пить, наклонивши сосуд — піць нагбом.
Наклоняться,-ниться — нахіля́цца, нахіліцца; схіля́цца, схіліцца; нагіна́цца, нагну́цца.
Наклюкаться — см. Назюзюкаться.
Накляузничать — назводзіць.
Наковальня,-ленка — кава́дла, ба́бка.
Наковывать, наковать — накоўваць, накава́ць; насяка́ць (ка́мень).
Наковылять — накульга́ць, нашканды́баць.
Наковыривать,-рять — накалу́пліваць, накалупа́ць; накарпа́ць, надлу́баць.
Накожный — наску́рны.
Наколачивание — набіва́ньне.
Наколачивать, наколотить — набіва́ць, набіць; накалочваць, накалаціць;-лотить бока — наку́ксіць.
Наколдовать — начарава́ць, наваражы́ць, назнахарава́ць.
Наколенный — накале́нны.
Наколесить — накалясіць, нае́зьдзіць.
Наколобродить — назбродзіць, накуламе́сіць.
Наколоть — см. Накалывать.