Краснобров (зоол. Phoenicopterus) — чырвонаброўка.
Краснобурый — чма́ры, чырвонару́ды.
Красноватость — зачырване́ласьць, чырванава́тасьць.
Красноватый — зачырване́лы, чырванава́ты.
Красногубый — чырвонаву́сны, чырвонагу́бы.
Красножелтый (цвет) — чырвонажоўты.
Краснозем — чырвоназе́м (г.-м. т.).
Краснокожий — чырвонаску́ры.
Краснолицый — чырвонатва́ры.
Краснопёрка (зоол.) — плотка.
Креснопёрый — чырвонапёры.
Краснописец — прыгожапісец (л. т.).
Красноречивый — красамоўны (л. т.), моўны.
Красноречие — красамоўства (л. т.), красамоўнасьць, моўнасьць.
Краснота — чы́рвань, чырвонасьць.
Красноцвет (бот. Butomus umbellatus L.) — гарыцьве́т.
Красноцветный — чырвонага колеру.
Красношейка (зоол. Sylvia rubecula) — чырвонашы́йка.
Краснощекий — -чырвонашчокі, чырвонатва́ры.
Краснуха (мед. rubeola) — красну́ха, крапіўніца.
Красный — 1) чырвоны, румя́ны; 2) прыгожы, кра́сны, гожы, пе́кны; 3) я́сны, пагодны;-ный звер — хутравы́ зьвер;-ный Крест (Полумесяц) — Чырвоны Крыж (Паўме́сяц);-ный лес — ігла́сты лес (г.-к. т.), хваёвы лес;-ный угол — покуць;-ная Армия — Чырвоная Армія;-ная горка — вясновыя дзяды́;-ная девица — ірдзель-дзяўчы́на; сарамя́жная дзяўчы́на;-ная изба — сьвятліца;-ная строка — новы радок;-ное дерево — чырвонае дрэва;-ное крыльцо — пярэдні га́нак;-ное солнышко — я́снае сонейка;-ные товары — крамніна.
Краснянка (бот. Erythraea centaurium L.) — см. Золототысячник.
Красование — красава́ньне.
Красоваться — красава́цца, пы́шыцца.
Красота — хараство, прыгожасьць, гожасьць, пе́кнасьць, пекната́, краса́, урода.
Красотка — 1) красу́ня, красу́ха; 2) (бот. Amaranthus caudatus L.) — прале́сачка.
Красочно,-ный — маляўніча,-чы.
Красть — кра́сьці, выкрада́ць.
Красться — кра́сьціся, падкрада́цца, падціка́цца.
Кратер — кра́тэр, жарало;-ры лунные — кра́тэры ме́сяцавыя (г.-к. т.).
Краткий — кароткі, сьціслы.
Кратко — каротка, сьцісла.
Кратковременно — нядоўга, малача́сна.
Кратковременность — малача́сна, нядоўгача́сна.
Кратковременный — малача́сны, нядоўгача́сны, нядоўгі.
Краткожизненый — нядоўгаве́чны.
Краткосрочный — на кароткі тэрмін, кароткатэрміновы.
Краткость — кароткасьць, сьцісласьць.
Крах — банкру́цтва.
Крахмал — крухма́л.
Крахмалить — крухма́ліць.
Крахмальный — крухма́льны;-ные зерна (бот.) — крухма́льныя га́лачкі (б. т.).
Крахмальщик,-ца — крухма́льнік,-ца.
Краше — прыгажэй, пякне́й, харашэй, лепш.
Крашение — фарбава́ньне.
Крашенина — фарбава́нае палатно.
Крашенный — фарбава́ны, пафарбава́ны.
Краюха (хлеба) — акра́ец, лу́ста.
Кредит — крэды́т, паве́р; в кредит — напаве́р; иметь кредит — быць у даве́раньні.
Кредитив — даве́рны ліст.
Кредитка — крэды́тка.
Кредитный — крэдытовы, паве́рны, пазычковы;-ный билет — крэдытовы біле́т.
Кредитование — крэдытава́ньне.
Кредитовать — крэдытава́ць, пазыча́ць.
Кредитор — крэдытор, пазыча́льнік, ве́рнік.
Кредитоспособность (юрид.) — крэдытаздольнасьць.