Колдовство — вядзьма́цтва, вядзьма́рства, чараўніцтва, зна́харства.
Колдовать — вядзьма́чыць, ведзьмакава́ць, чарава́ць, знахарава́ць, варажы́ць, шапта́ць.
Колдун — вядзьма́к, вядзьма́р, чараўнік, зна́хар, варажбіт, шапту́н.
Колдунья — ве́дзьма, вядзьма́чка, вядзьма́рка, чараўніца, зна́харка, варажбітка, шапту́ха.
Колебание — вага́ньне, віха́ньне, хіста́ньне, зы́баньне, кача́ньне.
Колебательный — вага́льны, зы́бісты.
Колебать — вага́ць, віха́ць, хіста́ць, зы́баць, гойдаць, ша́стаць, калыха́ць, ру́хаць, ківа́ць;-ться — віха́цца, вага́цца, трасьціся, хіста́цца, зы́бацца, ру́хацца, ківа́цца, гойдацца.
Колеблемость — вага́льнасьць, хісткасьць, зы́бкасьць;-мый — вага́льны, хісткі, зы́бкі.
Колейный — каляінавы.
Колеить — рабіць каляіны.
Коленко — кале́нка, кале́нца.
Коленкор — парка́ль, ма́міс;-ровый — паркалёвы.
Коленный — кале́нны, кале́ністы;-ная чашка — галёнка.
Колено — кале́на; мн. ч. — кале́ны.
Коленопреклонение — кле́нчаньне,-нно — укле́нчыўшы.
Коленце — кале́нка, кале́нца.
Коленчатый — кале́нчасты, каленкава́ты.
Колер — колер, масьць.
Колесить — калясіць, гавары́ць наўздага́д.
Колесник — калёсьнік, стальма́х.
Колёсный — колавы, калёсны;-ная мазь — каланіца, коламазь.
Колесо — кола; две пары колес — каток.
Колесование — калесава́ньне, ка́таваньне.
Колесовать — калесава́ць, ка́таваць.
Колесовидный — калесава́ты, падобны на кола.
Колесовой — колавы, кругавы́.
Колесцо — колка.
Колечко — пярсьцёначак, абру́чык, колка, кольца, колца.
Колея — каляіна.
Колибри (зоол. Trochillus) — калібры.
Коливо — куцьця́.
Колика — колька.
Количественный — колькасны, лічэбны.
Количество — колькасьць, лічэбнасьць, лічба.
Колка — расколка, калоцьце, скяпа́ньне.
Колкий — колкі, калю́чы, ске́пкі, тклівы, упіклівы, ура̀зьлівы.
Колко — ткліва, упікліва, ура́зьліва.
Колковатость — тклівасьць, ура́зьлівасьць.
Колковатый — тклівы, ура́зьлівы, упічны, ушку́льны.
Колкость — ске́пкасьць, пры́тыка, тклівасьць, упіка, ушчы́плівасьць;-сти — дамовы, пстрычкі, дапінкі, шкуля́ньне, пры́тыкі.
Коллега — кале́га, тава́рыш.
Коллегиальный — калегія́льны.
Коллегия — кале́гія.
Колледж — кале́дж.
Коллектив — калекты́ў, гурток.
Коллективизм — калектывізм.
Коллективный — калекты́ўны, зборны, суспольны, гуртавы́.
Коллекционер — кале́кцыянер.
Коллекция — кале́кцыя, збор.
Коллизия — суспрэчнасьць.
Колобок — баха́нка.
Колоброд,-ник — плятка́р, зброд.
Колобродить — плясьці, зброднічаць, блазнава́ць.
Коловерт,-ть — вір.
Коловорот — сьве́рдзел, сьвідар; вір.
Коловратно — зьме́нна, колаваротна.
Коловратность — зьме́ннасьць, колаваротнасьць;-ный — зьме́нны, няпэўны; колаваротны.
Колода — калода, калодка, пень, жолаб, кары́та;-да карт — та́лія.
Колодезь — калодзеж, сту́дня.
Колодезный — калодзежнық;-ный журавль — коварат, вочап.
Колодка — калодка; для сапог — капы́л.
Колодник — вя́зень, нявольнік, арышта́нт.