Затрубить — затрубіць.
Затруднение — тру́днасьць, перашкода, зава́да.
Затруднительно — ця́жка, тру́дна.
Затруднительность — ця́жкасьць, тру́днасьць.
Затруднительный — ця́жкі, тру́дны.
Затрусить (о лошади) — затрусіць.
Затрусить — запалохацца.
Затряхивать, затрясти — затраса́ць, затрэсьці;-стись — затрэсьціся, задрыжа́ць.
Затужить — затужы́ць.
Затуманивать,-нить — затума́ньваць, затума́ніць.
Затупевший,-пелый — затупе́лы.
Затупеть — затупе́ць.
Затуплять,-пить — затупля́ць, затупіць.
Затухать, затухнуть — згаса́ць, зга́снуць; затуха́ць, зату́хнуць.
Затушить — затушы́ць, загасіць.
Затушёвывать,-шевать — зачарня́ць, зачарніць; затушоўваць, затушава́ць.
Затхлость — за́тха, за́тхласьць.
Затхлый — за́тхлы, пры́тхлы, прытохлы.
Затыкание — затыка́ньне.
Затыкать, заткнуть — затыка́ць, заткну́ць; пробкой — закаркоўваць, закаркава́ць.
Затылок (анат.) — паты́ліца, ка́рак, каршэнь, зашы́ек, за́шый,-лок приклада (у ружья) — тыліна прыкладу (в. т.); чесать затылок — чу́хаць паты́ліцу.
Затылочный — паты́лічны.
Затыльник (пулемёта) — паты́льнік (в. т.).
Затычка — за́тычка.
Затявкать — зага́ўкаць.
Затягивание — заця́гваньне, заця́г.
Затягивать, затянуть — заця́гваць, зацягну́ць; дело — да́уніць, зада́ўніць.
Затяжка — заця́г, цяганіна;-жка у штанов — учку́р.
Зацяжной — праця́глы, доўгі.
Заугольник,-ный — завугольнік,-ны.
Зауздать — занузда́ць.
Заулок — заву́лак, закаву́лак, за́кутак.
Заумничать — замудрава́ць.
Заунывно — жалобна, су́мна.
Заунывный — жалобны, сму́тны, су́мны.
Заупокойны — заду́шны.
Заупрямиться — заўпа́рціцца, занаравіцца, занату́рыцца.
Заурчать — забурча́ць, завурча́ць.
Зауряд — за-звы́чай, звыча́йна.
Заусеница — задзёр, задзірына, валасьнік.
Зауськивать,-кать — цкава́ць, зацкава́ць.
Заутренний — ра́ньні, ра́нічны, досьветны.
Заутреня — ю́траня.
Заутюживать,-жить — запрасоўваць, запрасава́ць.
Заученный — заву́чаны.
Заучивание — заву́чваньне.
Заучивать,-чить — заву́чаць, завучы́ць.
Заушать,-шить — завуша́ць, завушы́ць; апляву́шыць.
Заушение — завушэньне.
Заушина — заву́шына, каршэнь.
Зафрантить — зафарсіць.
Зафрахтование — зафрактаваньне.
Зафрахтовывать,-товать — зафрактоўваць, зафрактава́ць.
Зафыркать,-ться — запы́рскаць,-цца.
Захаживание — за́хады, даве́дваньне.
Захаживать, заходить — заха́джваць, захадзіць; даве́дацца да каго.
Захандрить — занудзіцца, замаркоціцца.
Захапывание — захоп, захопваньне.
Захапывать,-пать — захопваць, захапа̀ць.
Захар,-рий — Заха́р.
Захаркать — зака́рхаць.
Захваливать,-лить — захва́льваць, захваліць.
Захвастать,-ться — захва́стаць,-цца, захваліцца.
Захват — захва́т, захоп, займа́ньне.
Захватный — захопны.
Захватчик,-ца — захопнік,-ца.
Захватывание — захопваньне, захва́тваньне.
Захватывать,-тить — захопваць, захапля́ць, захапіць; захва́тваць, захваціць; застава́ць, заста́ць.
Захворать — захварэць, заняду́жаць.
Захирелый — заняпа́лы, змарне́лы.