Закрепощать,-постить — занявольваць, заняволіць.
Закрестить — захрысьціць.
Закривина — крыву́ліна, за́гінка.
Закривление — закрыўле́ньне, загін.
Закривлять,-вить — закрыўля́ць, закрывіць.
Закричать — закрыча́ць, загаласіць.
Закрой — закрой.
Закройка — закройка.
Закроить — см. Закраивать.
Закройщик — закройнік, закройчы (Ласт.).
Закром — засе́к, ару́д.
Закругление — закругле́ньне.
Закруглять,-лить — закругля́ць,-ліць.
Закружить,-ться — закруціць,-ціцца; завярце́ць,-це́цца; замарочыць,-чыцца.
Закрутень — за́крутка, вір.
Закручивание — закру́чваньне.
Закручивать, закрутить — закру́чваць, закруціць.
Закручиниться — затужы́ць, засмуціцца, засмуткава́ць.
Закрывание — закрыва́ньне, зачыне́ньне, заслане́ньне, затуле́ньне.
Закрывать,-рыть 1) двери — зачыня́ць, зачыніць; 2) ноги — закрыва́ць, закры́ць; 3) глаза — заплю́шчваць, заплю́шчыць (вочы); 4) занавеской — засланя́ць, засланіць.
Закрытый — закры́ты, засланёны; зачы́нены;-тая позиция (воен.) — засланёная пазіцыя.
Закрытие — заслона.
Закрышка — см. Покрышка.
Закрючивание — закрыўле́ньне.
Закрючивать,-чить — закрыўля́ць, закрывіць.
Закряхтеть — закракта́ць.
Закудряветь,-виться — закучара́вець.
Закуковать — закукава́ць.
Закулисный — засьце́нны.
Закупать,-пить — закупля́ць, закупіць.
Закупщик,-ца — заку́пнік,-ца.
Закупоренный — заткну́ты; пробкой — закаркованы.
Закупоривать, закупорить — затыка́ць, заткну́ць; пробкой — закаркоўваць, закаркава́ць; бочку — зашпунтоўваць, зашпунтава́ць.
Закупорка — затыка́ньне, закаркава́ньне, шпунтоўка.
Закуражиться — закарэжыцца, заўпа́рціцца.
Закуривать,-рить — заку́рваць, закуры́ць; запа́льваць, запаліць.
Закусать — закуса́ць, зае́сьці, загры́зьці.
Закуска — заку́ска, пярэкуска, за́едкі;-ска перед ужином — падвячорак; утром — сьне́даньне; в полдень — полуднік.
Закусывать,-сить — заяда́ць, зае́сьці; пад‘яда́ць, пад‘е́сьці; заку́сваць, закусіць;-сить губы — замамы́ліцца;-сить удила (о лошади) — зацу́гліцца;-сить перед ужином — падвячоркаваць.
Закутанный — заку́таны.
Закутывать,-тать — заку́тваць, заку́таць; захіна́ць, захіну́ць; ату́льваць, атуліць.
Закутить — загуля́ць.
Зал, зала — за́ля.
Залавок — зала́вак; услон.
Залаживать, заладить — запраўля́ць, запра́віць; зала́джваць, зала́дзіць.
Залакировывать,-ровать — лякава́ць, залякава́ць.
Заламывание — заломліваньне.
Заламывать, заломить — заломліваць, заламіць; загіна́ць, загну́ць;-вать цену — запра́шваць цану́.
Залащивать, залощить — ласкава́ць, заласкава́ць; ляскаваць, заляскаваць (боты).
Залаять — зага́ўкаць, забраха́ць.
Залгаться — захлусіцца.
Залегание — заляга́ньне, пакла́д.
Залегать, залечь — заляга́ць, зале́гчы; кла́сьціся, пакла́сьціся.
Заледеневший,-нелый — зьледзяне́лы.
Заледение,-неть — зьледзяне́ньне,-не́ць.
Залежалый (товар) — заляжа́лы.
Залеживаться,-жаться — зале́жвацца, заляжа́цца.
Залежь 1) за́валь; 2) пакла́д (г.-м. т.).
Залезание — заляза́ньне.
Залезать,-зть — зала́зіць, заляза́ць, зале́зьці.
Залениться — заленава́цца, загультаява́ць.