прытрыма́ць; прыпыня́ць, прыпыніць; под стражей — заарыштоўваць, заарыштава́ць.
Задерживаться,-жаться — затры́млівацца, затрыма́цца, прыпыня́цца, прыпыніцца; забаўля́цца, заба́віцца; пазьніцца, спазьніцца.
Задержка — за́трымка, затрыма́ньне, прыпы́н; у ружья — задзе́ржка (в. т.)
Задивиться — задзівава́цца.
Задира — задзіра, зачэпа, задзіра́ка, напа́сьнік,-ніца.
Задирать, задрать — задзіра́ць, задра́ць; заске́пліваць, заске́піць; задрать нос — узя́цца на пы́хі, зафанабэрыцца.
Задираться, задраться — задзіра́цца, задра́цца; зарыва́цца, зарва́цца; заяда́цца, зае́сьціся; зачапля́цца, зачапіцца.
Задирчиво — задзірліва, зачэпна, напа́сьліва.
Задирчивость — задзірлівасьць, зачэпнасьць, напа́сьлівасьць.
Заднепроходный (анат.) — заднепраходны, ку́тнічны.
Задний — за́дні, адза́дні, ты́льны, тылавы́;-ний проход (анат.) — ку́тніца.
Задники — за́днікі.
Задница — за́дніца, ка́каўка, ду́па, аза́дак.
Задождить — задажджы́ць.
Задок — задок.
Задолбить — см. Задалбливать.
Задолго — за́даўга.
Задолжавший,-лый — вінны, вінава́ты.
Задолжаться — запазы́чыцца, завініцца, завінава́ціцца.
Задолженность — запазы́чанасьць.
Задолженный — запазы́чаны.
Задор — запа́л, заўзя́цьце, зая́дласьць, юр, юрлівасьць.
Задористый — заўзяты, заядлы, зад- дзірысты, звадлівы, юрлівы.
Задорливо — заўзя́та, задзірыста.
Задорливость — заўзя́тасьць, задзірыстасьць.
Задорливый — заўзя́ты, задзірысты.
Задохший — задохлы.
Задохнуться — см. Задыхаться.
Задразнивать,-нить — дражніць, задражніць.
Задребезжать — забразката́ць, забры́нкаць, затарахце́ць.
Задремать — задрыма́ць.
Задрожать — задрыжа́ць.
Задряхлеть — састарэцца, задрузьле́ць, згрыбе́ць.
Задувание — задува́ньне, задмуха́ньне.
Задувать, задуть — задува́ць, заду́ць; задмуха́ць, задму́хаць.
Задумчиво — задуме́нна, заду́мна.
Задумчивость — задуме́ньне, задуме́ннасьць.
Задумчивый — задуме́нны, заду́мны.
Задумывание — заду́мваньне, зага́дваньне.
Задумывать,-мать — задумля́ць, заду́маць; зага́дваць, загада́ць.
Задумываться,-маться — заду́мвацца, заду́мацца.
Задурачиться, задурить — задурава́ць.
Задушевно — сардэчна, шчы́ра.
Задушевный — сэрдэчны, шчы́ры.
Задушение — задушэньне, заду́ха.
Задушенный — заду́шаны,
Задушить — задушы́ць.
Задымлять,-мить — задымля́ць, задыміць; заку́рваць, закуры́ць;-миться — задыміцца, закуры́цца.
Задыхаться, задохнуться — затыха́цца, затхну́цца.
Задышать — зады́хаць.
Заедание — заяда́ньне.
Заедать, заесть — заяда́ць, зае́сьці; загрыза́ць, загры́зьці.
Заедаться — заяда́цца; свары́цца.
Заегозить — замятусіцца.
Заезд — зае́зд.
Заездить — зае́зьдзіць (каня́).
Заезжать, заехать — заяжджа́ць, зае́хаць.
Заезжий — зае́зны.
Заём — пазы́ка; пазы́чка; з. бессрочный — пазы́ка бестэрміновая; з выигрышный — п. выйгрышная; з. краткосрочный — п. кароткатэрміновая; з. долгосрочный — п. доўгатэрміновая.
Заёмный — пазычковы;-ное письмо — пазычковы ліст.
Заёмщик — пазыча́льнік, пазы́чнік.
Заёмщица — пазыча́льніца, пазычніца.
Заершиться — ускудла́чыцца, натапы́рыцца.