Завораживать, -рожить — зачароўваць, зачарава́ць.
Заворачивание — заворочваньне, закру́чваньне, запіна́ньне; рукавов — зака́сваньне.
Заворачивать, заворотить, завернуть — заварочваць, завярну́ць; закру́чваць, закруціць; загортваць, загарну́ць; полу — захіна́ць, захіну́ць; рукава — зака́сваць, закаса́ць.
Заворковать — затурката́ць.
Заворот — за́варат, за́крутак.
Заворошить — завару́шыць, перавярну́ць.
Заворошиться — завару́шыцца.
Заворчать — забурча́ць.
Завострить — завойстрыць, завострыць.
Завраться — см. Завираться.
Завредить — зашкодзіць, зава́дзіць.
Завсегда — заўсёды.
Завсегдатай — заўсе́днік (Ласт.).
Завсегдашний — заўсе́дны.
Завтра — за́ўтра.
Завтрак — сьне́даньне, сьне́даньнік.
Завтракать — сьне́даць.
Завтрашний — за́ўтрашні.
Завшиветь — завашаве́ць.
Завывание — вык, выцьцё, скогат, сковыт.
Завывать, завыть — выць, завыва́ць, завы́ць; скуголіць, заскуголіць; скавыта́ць, заскавыта́ць.
Завядать, завянуть — вя́нуць, завя́нуць, пабля́кнуць, пажоўкнуць.
Завязать, завязнуть — гру́знуць, загру́знуць, угруза́ць, угру́зьці; застрава́ць, застрэць.
Завязка — за́вязка; у фартука— паўрозы; литерат. інтры́га (л. т.).
Завязывание — завя́званьне.
Завязывать,-зать — завя́зваць, завяза́ць;-зывать сношения — уваходзіць у зносіны.
Завязь (бот. germen) — плодаза́вязь (б. т.).
Завялый — завя́лы, засьмя́глы, пабля́клы.
Загадка — за́гадка.
Загадочно — загадкова, цёмна, незразуме́ла.
Загадочность — загадковасьць.
Загадочный — загадковы, цёмны, незразумелы.
Загадывание — зага́дваньне.
Загадывать,-дать — зага́дваць, загада́ць.
Загаженный — запаску́джаны.
Загаживать, загадить — запаску́джваць, запаску́дзіць; запага́ньваць, запага́ніць.
Загар — запа́л, сма́га, засмале́ньне.
Загасание — загаса́ньне.
Загасать, загаснуть — га́снуць, зага́снуць.
Загатить — зага́ціць.
Загашивать, загасить — зага́шваць, загасіць.
Загвоздить — загвазьдзіць.
Загвоздка (чека) — за́гваздка.
Загиб — загін, залом.
Загибание — загіна́ньне, захіле́ньне.
Загибать, загнуть — загіна́ць, загну́ць; захіля́ць, захіліць; захіна́ць, захіну́ць.
Загибаться, загнуться — загіна́цца, загну́цца; захіля́цца, захіліцца.
Загибка,-бинка — загінка.
Загибнуть — загінуць, прапа́сьці.
Заглавие — загаловак.
Заглавный — загаловачны;-ная буква — пачатковая літара.
Заглаживание — загла́джваньне, выроўніваньне; одежды — маглява́ньне.
Заглаживать, загладить — загла́джваць, загла́дзіць; выроўніваць, вы́раўняць; одежду — маглява́ць, замаглява́ць.
Заглаза,-зно — завочна, за́чы.
Заглазеться — задзівіцца, выта́рашчыцца.
Заглазный — завочны.
Заглохлый,-хший — заглу́хлы.
Заглохнуть — заглу́хнуць.
Заглушенный — заглушоны.
Заглушать,-шить — заглуша́ць, заглушы́ць.
Заглушение — заглушэньне.
Загляденье — задзіўле́ньне, дзіва.
Заглядеться — см. Заглазеться.
Заглядывание — загля́дваньне, зазіра́ньне.
Заглядывать, заглянуть — загля́дваць, загля́нуць; зазіра́ць, зазірну́ць.
Загнаивать, загноить — загнойваць, загнаіць.
Загнивание — загніва́ньне.