ў Полацак. Полацак зрабіўся часова фактычным губэрнскім местам[1].
Магілёўская губэрнія складалася з 4 правінцыяў (паўдзённая частка забранных земляў): магілёўскай, аршанскай, мсьціслаўскай і рагачоўскай. Галоўным местам губэрніі быу Магілёў. На чале Пскоўскае губ. стаяў ген.-маёр Міхал Кречетніков, на чале Магілёўскай — ген.-маёр Міхал Каховскій. Абодва былі падпарадкаваны назначанаму на становішча генэрал-губэрнатара [2] дзьвюх новых губэрніяў, названых агульна беларускімі, гр. З. Чернышову.
Новы расейскі адміністрацыйны падзел, уведзены на беларускіх землях пасьля першага падзелу, не згаджаўся часткова з адміністрацыйным падзелам уласьцівае Расеі. Кацярына II хацела практычна першы раз выпрабаваць свой праект новага адміністрацыйнага падзелу усяе Расеі на гэтых землях[3].
Вышэйпрадстаўлены падзел існаваў на новадалучаных землях 5 гадоў. У гэтым часе З. Чэрнышов зьбіраў праз губэрнатараў[4] дакладныя ведамасьці адносна забраных земляў. Ведамасьці гэтыя патрэбны яму былі дзеля апрацоўкі праекту новага адміністрацыйнага падзелу гэтых земляў, які-б згаджаўся зусім з новым, маючым увайсьці у жыцьцё, „Учрежденіемъ для управленія губерній Всероссійской Имперіи“. „Учрежденіе“ (устаў) было выдадзена 7 лістапада (ст. ст.) 1775 г. У сувязі з гэтым ген.-губ. З. Чернышов падаў „даклад“, у якім праектаваў адміністрацыйныя зьмены так, каб „уезды“ мелі больш насяленьня, як гэтага вымагала „Учрежденіе“[5], а таксама каб уездныя месты знаходзіліся ў цэнтрах „уездаў“. Паводле гэтага праекту ў склад губэрніяў новапрылучанага краю мелі быць далучаны й расейскія землі. У другім „дакладзе“ 30 чэрвеня (ст. ст.) 1776 г. Чэрнышов бярэ пад увагу пры новым праектаваным адміністрацыйным падзеле толькі беларускія землі. Ён праектуе стварыць дзьве новыя губэрніі: Магілёўскую, якая-б мела 12 уездаў, і Полацкую з 11 уездамі. У праектах гэтых у значнай ступені ня браліся пад увагу мяйсцовыя географічныя і гаспадарчыя варункі, што вынікала з няпрысутнасьці ў забраным краі генэрал-губэрнатара.
24 жніўня (ст. ст.) 1776 г. Сэнат зацьвярдзіў гэты праект і пастанавіў утварыць замест Пскоўскай губэрніі—Полацкую (з аддзяленьнем ад яе вялікарускіх правінцыяў); губэрнія Магілёўская пакідалася бяз зьмен.
Вясной 1777 г. пад беспасярэднім кіраўніцтвам Чэрнышова адбыўся новы падзел губэрніяў на паветы. Пасьля гэтага падзелу ў склад Магілёўскае губ. ўваходзілі наступныя „уезды“: Магілёўскі,
- ↑ П. Жуковичъ. „Управленіе и судъ въ Западной Россіи въ царствованіе Екатерины II.“ Журналъ Министерства Нар. Просв. 1914 кн. 2. Стр 291,
- ↑ Урад ген.-губэрнатара у Расеі ўводзіўся звычайна ў пагранічных або вельмі важных мясцовасьцях.
- ↑ Праект гэты апрацоўваўся спэцыяльнай камісіяй, якую ўтварыла Кацярына II у 1767 г.
- ↑ Жыў Чэрнышов стала ў Расеі. Толькі ўвосені 1774 г. ён адбыў падарожжа да адданых пад яго ўладу беларускіх земляў, пасьля чаго пасяліўся ў сваім маёнтку каля Масквы.
- ↑ Паводле „Учрежденія“ губэрніі мелі мець ад 300.000 да 400.000, а „уезды“ ад 20.000 да оО.ООО насяленьня.