Старонка:Расейская палітыка на землях былага Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньня Кацярыны II і Паўлы I.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

павеваў з Захаду) ўсьведамляла патрэбу сялянскае рэформы. Цікава, што імкненьне гэтае асабліва сільным было на беларуска - літоўскіх землях.

Мае слушнасьць I. Горемыкін[1], пішучы, што „у апошніх часох самастойнага існаваньня Польшчы на карысьць сялян ня было зроблена нічога: соймы тых часоў, якія займаліся рознымі праектамі і зьменамі, не хацелі і не маглі закранаць гэтую так важную справу“[2]. Гэтак прадстаўлялася палажэньне сялян і сялянскае пытаньне на беларуска-літоўскіх землях у найагульнейшых рысах перад падзеламі Польшчы. „Пазбаўлены усялякай праўнай апекі,—піша гісторык З. Мякотін[3], аддадзены цалком пад уладу свайго пана, селянін зносіў ад апошняга ўсе гвалты, якія прыходзілі яму ў галаву, падлягаў суроваму трактаваньню з боку пана й яго эканомаў і стра­шному эканамічнаму ўціску, быў навет часамі пазбаўлены тае зямлі, якая была адзінай падставай яго існаваньня“.

Пасьля прылучэньня да Расеі земляў б. беларуска-літоўскага гаспадарства ўведзены былі адразу на гэтых землях законы, абязуючыя ў Расеі. У адносінах да сялян законы гэтыя розьніліся ад існуючых датуль пад Польшчай тым, што прыгон аблічаўся з мужчынскае душы. Адразу-ж пасьля першага падзелу наступіла для ся­лян пагаршэньне іх палажэньня[4]. Указ з 1775 г., дазваляў прадаваць сялян без зямлі. У Расеі гэтага роду прадажа была агульным зьявішчам[5]. У Польшчы таксама здараліся такія выпадкі[6]. Было „аднэй з найцямнейшых старон польскага падданства тое, што падданага можна было прадаць або дараваць без зямлі“[7]. У Ра­сеі аднак існаваў сапраўдны „гандаль сялянамі“,[8] як агульнае зьявішча. Усе расейскія гісторыкі, навет пішучыя выразна у вялікадзяржаўным расейскім духу, сцьвярджаюць, што ані Кацярына II, ані Паўла I не палепшылі палажэньня сялян. У загадзе ген.-губ. Неплюева (8 лістапада ст. ст. 1794 г.) прыказваецца земскім камісарам[9] даглядаць, „каб сяляне спаўнялі адносна да паноў паводле старых звычаяў усе павіннасьці, уносілі аплаты і заставаліся найпакарнейшымі у падданстве“[10]. Выпадкаў бунтаў сялян за часоў Кацярыны II на забраных Расеяй землях ня было[11]. Аднак, стараннасьць расейскіх уладаў у недапушчаньні бунтаў сьведчыць што нездаваленьне ў масах існавала. У „Учрежденіи о правленіи губернія-

  1. I. Горемыкинъ I. с. стр. 119.
  2. Расейскі гісторык Н. Костомаров, як ведама, лічыць уціск сялян галоўнай прычынай упадку Польшчы
  3. В. Мякотинъ „Крестьянский вопросъ въ Польше въ эпоху ея разделов“. Спб. 1889 стр. 77
  4. S. Kutrzeba, op. cit. т. III, стр. 179. - W. Grabski op. cit. стр. 243
  5. Гл. Семевскій „Крестьяне въ царствованіе Екатерины II“ т. I.
  6. S. Kutrzeba, op. cit. t. III, стр. 179
  7. J. Rutkowski, I, стр. 63
  8. гл. Романовичъ - Славотинскій: „Дворянство въ Россіи отъ начала XVII в. до отмѣны крѣпостного правас Кіевъ 1912 стр. 346 і наступныя
  9. 3емскія камісары 6ылі устаноўлены з мэтай утрыманьня спакою ў паветах і местах
  10. Екатерининскій Сборникъ II, № 120.
  11. Ibid., II, № 55.