Старонка:Расейская палітыка на землях былага Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньня Кацярыны II і Паўлы I.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў Магілёве, езуіты, як і іншыя ордэны, мусілі падлягаць гэтай вышэйшай уладзе. Палажэньне ордэну езуітаў над канец панаваньня Кацярыны II было бліскучае. „Кацярына II была іх дабрадзейкай, але не давала ім свабоды ў іх дзеяльнасьці, змушаючы іх быць паслушным і гнуткім арудзьдзем яе волі“[1]. Ордэн меу 6 калегіяў: у Полацку, Дзьвінску, Магілёве, Мсьціслаўлі, Воршы і Віцебску, 2 новіцыяты (у Полацку і Дзьвінску), 10 рэзыдэнцыяў. Лічба сяброў езуіцкага ордэну дасягала 200 асобаў[2].

Паўла I, уражлівы па жудасьці францускае рэвалюцыі, парыўчы і запальны[3], бачыў у езуітах аружжа для выкараненьня ўсялякага зла. Былі яны ў яго вачох увасабленьнем дабра. Гэта давала езуітам вялікія магчымасьці ў іх працы. Езуіты пакладалі вялікія надзеі на паступніка Кацярыны II, памятаючы часы яго бытнасьці ў Рыме, дзе ён, яшчэ малады, вёў гутаркі з папай Піем VI на вунійныя тэмы. За часоў Паўлы I езуіты перастаюць быць арудьдзем расейскае дыплёматыі; наадварот,—яны змушаюць яе служыць сваім мэтам і здабываюць пад свае ўплывы вышэйшае пецярбурскае грамадзянства[4].

У 1800 г. полацкі новіцыят атрымлівае права закладаць новыя духоўныя пляцоўкі там, дзе знаходзілася каталіцкае насяленьне. Ор­дэну, у меру адчыненьня новых пляцовак, мелі быць вернены маетнасьці ў тых мяйсцох, дзе польскі ўрад пасьпеў іх забраць да падзелу Польшчы пры скасаваньні ордэну. Урэшце Паўла I унезалежніў ордэны ад мяйсцовых касьцельных уладаў. Найбольш спрычыніўся да гэтага а. Грубэр. Дзякуючы яго стараньням, навет арцыбіскуп Сестранцэвіч папаў у няласку Паўлы I[5]. 11 жніўня 1800 г. Паўла I просіць навет Папу Пія VII аб санкцыі ордэну езуітаў у Расеі. Папа выдаў брэвэ 7 сакавіка 1801, якім якбы зацьвярджаў нанова ордэн езуітаў у межах Расеі. Брэвэ гэтае дайшло ў Расею аднак пасьля сьмерці Паўлы I. Лічба езуітаў пад канец панаваньня Паўлы I павялічылася да 244 асобаў. Пасьля забойства Паўлы I лёс езуітаў значна пагоршыўся.

Ня меншую вагу мелі адносіны Кацярыны II і Паўлы I да вуніятаў. Спачатку расейскі ўрад абмінае моўчкі свае адносіны да вуніятаў, праўдападобна таму, што яшчэ не заняў выразнага становішча ў іх справе. Першы раз афіцыяльна гаворыцца аб вуніяцкай царкве ў рэскрыпце з дня 2. VII. 1780 году[6] — і то дзеля таго, што ў полацкім вуніяцкім арцыбіскупстве, з прычыны выезду вуніяцкага арцыбіскупа Язэпа Юношы Смагажэўскага, звольнілася біскупская ка-

  1. М. Морошкинъ „Іезуиты въ Россіи“ стр. 245. У лісьце да Грымма пісала Кацярына II аб беларускіх езуітах: „ce sont des bêtes, et puis c‘est tout, et cencore des bêtes bêtes et ennuyenses“ С. И. Р. И. О. т. XXIII, № 180.
  2. М Морошкинъ I. с. стр. 244.
  3. Вельмі добрай працай аб характары і псыхічным здароўі Паўлы I ёсьць артыкул I. В. Чижа „Императоръ Павелъ І“, [зьмешчаны ў часопісу „Вопросы философіи и психологіи“ 1907, III 88].
  4. Самаринъ „Іезуиты и ихъ отношеніе къ Росіи“ Масква 1866.
  5. 1. XI. 1800 г. быў Сестранцэвіч саславы ў свой маёнтак на Беларусі пад надзор паліцыі (ks. Szantyr: Wiadomości do dziejow kościoła i religji katoliskiej“. Poznań, 1843, стр. 169—171).
  6. Акты Издаваемые Вилен. Археографич. Комиссіей, Вильна, т. XVI, стр. 2.