Старонка:Расейская палітыка на землях былага Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньня Кацярыны II і Паўлы I.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўтварэньня гэтага Дэпартаманту ня мала спрычыніўся курляндзец, лютэранскага вызнаньня, барон Гэйкінг. Арцыбіскуп Сестранцэвіч, бачучы ў гэтым факце абмежаньне ягонае ўлады, выступіў супраць загаду Паўлы I, ня гледзячы на ўсю сваю бязьмерную паніжанасьць і адданасьць уладзе. 28 студзеня 1798 г. Паўла I выдаў загад аб выдзяленьні Дэпартаманту з Юстіцкольлегіі, як самастойнае ўстановы, і Сестранцэвіч быў пакліканы на старшыню Дэпартаманту, у якім былі чатыры сябры сьвецкія і чатыры духоўныя. Апрача таго працавалі два сэкрэтары і вызначаўся пракурор (канцэлярыя).

Пасьля трэцяга падзелу прыехаў у Пецярбург В. Літта, апошні папскі нунцый у Варшаве, з мэтай упарадкаваньня справаў каталіц­кага касьцёлу ў Расеі. У 1798 г. абвясьціу ён 10 актаў[1], якія тварылі падставу канкардату. Ноты гэтыя зацьвярджалі новую касьцельную арганізацыю, якую ўвёў Паула I 28. IV. 1798 г.[2]. Новыя зьмены ў касьцельнай адміністрацыі, да якіх прылажыў сваю руку і Літ­та, былі зацьверджаны папскай бульляй[3]—з дакорам Ліцьце, што задалёка пайшоў у сваіх уступках. Ордэны былі, як і пры Кацярыне II, у залежнасьці ад біскупаў. Літта падаў праект рэформаў у галіне манастырскіх справаў і хацеў вярнуць залежнасьць ордэнаў ад генэралаў. Паўла I аднак праект гэты адкінуў. Папскія бульлі былі і надалей апрабаваны імпэратарам. Справа каталіцкага касьцёлу, здавалася, пачала наладжвацца; аднак, папа, уневажняючы выбар Паўлы I на містра Мальтанскага ордэну, абурыў гэтым на сябе імпэратара. 17 сакавіка 1799 г. Паўла I выдаў адозву да вышэйшых уладаў каталіцкага касьцёлу, у якой загадваў падпарадкавацца ў кіраваньні дыэцэзіямі дзяржаўнаму законадаўству. На ўвагі нунцыя ў гэтай справе Паўла I адказаў афіцыяльнай нотай з дня 9. IV. 1799 г., зьмест якое вельмі характэрны для касьцельнай палітыкі насьледніка Кацярыны II. Нота гэтая выяўляла як-бы становішча Паўлы I у адносінах да каталіцкага касьцёлу: 1-о справы р.-каталіцкага касьцёлу ў Расеі паводле гэтай ноты падлягаюць без засьцярог сьвецкаму законадаўству; 2-о компэтэнцыя каталіцкага біскупа абыймае вы­ключна духоўныя справы; 3-о папскія бульлі маюць датычыць толькі духоўных справаў; 4-о бульлі мусяць быць апрабаваныя імпэрата­рам[4]. У гэтай ноце Паўла I выразна акрэсьліў праграму сваёй палітыкі ў справах каталіцкага касьцёлу ў Расеі. Ідэнтычная яна з праграмай ягонае маткі.

За панаваньня Паўлы I каталіцкі касьцёл усё-ж перажываў пэрыад як-бы адпачынку і ўзросту-пасьля тых устрасеньняў, якія адчуў пры Кацярыне II. Зазначалася гэта асабліва ў галіне касьцельнай адміністрацыі, якая за Паўлы I была даведзена больш-менш да ладу. Суровасьць і рашучасьць у адносінах да каталіцкага касьцёлу, якая яшчэ вее з нот, уступаюць аднак хутка мейсца больш лагодным настроям імпэратара, чаму нямала спрыяў здольны езуіт а. Грубэр.

  1. H. Mościcki „Dzieje porozbiorowe“, т. I, стр. 443.
  2. Рубинштейнъ „Хронологическій указатель указовъ и правительственныхъ распоряженій по губерніямъ Зап. Россіи, Бѣлоруссіи и Малороссіи“, Вильно, 1894, № 716.
  3. З дня 15 лістападу 1798 г.
  4. Зьмест гэтай ноты пададзены ў працы кс. Ad. Boudou „Сьвятая сталіца і Расея“ (у польск. перакладзе з францускага, Кракаў, 1928). Т. I, стр. 27.