Старонка:Расейская палітыка на землях былага Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньня Кацярыны II і Паўлы I.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вай дзяржаве, у якой панавала адменная рэлігія[1]. Гэты жэст толеранцыі быў, аднак, аблічаны на тое, каб выклікаць сярод новых падданых пачуцьцё лёяльнасьці і прыхільнасьці, а таксама здабыць даверра астаўшаеся у межах Польшчы люднасьці. Аднак, трывала гэта ня доўга. Кацярына II уважала, што яшчэ не настаў час радыкальнага замацоўваньня „самодержавія и православія“ і тасавала сродкі тымчасовыя.

Першым найважнейшым заданьнем расейскага ураду ў адносінах да р.-каталіцкага касьцёлу было адшуканьне сярод духавенства адпаведнага элемэнту, адданага і вернага пачынаньням ураду. Зразумела, што элемэнт такі, пры існуючым маральным упадку Рэчыпаспалітай, знайшоўся ў вялікай лічбе на чале з ксяндзом Станіславам Богуш-Сестранцэвічам (р. 1731—1826), выбраным кандыдатам на каталіцкага біскупа ў далучаных землях. Гэтае высокае становішча сваё заўдзячыў ён віленскаму біскупу Ігнату Масальскаму, найяскравейшаму „прадстауніку публічнага і прыватнага гніцьця разкладаючаеся Рэчыпаспалітае”[2]. Кацярына II з двух магчымасьцяў мусіла выбраць: або шлях паразуменьня з папаю, як галавой каталіцкага касьцёлу, або беспадрэдняе падпарадкаваньне касьцёлу манаршай ініцыятыве і ўладзе. Кацярына выбрала гэты другі шлях[3]. Адразу ў далучаных па першаму разьдзелу землях расейскі ўрад пачаў умешвацца ў унутраныя справы каталіцкага касьцёлу, імкнучыся ўстанавіць над ім свой кантроль, а таксама адсэпараваць гіерархію каталіцкую і вуніяцкую ад рымскае курыі праз забарону абвяшчаць папскія „бульлі“ без дазволу царскага ўраду[4]. Ордэны і кляштары былі вылучаны з-пад юрысдыкцыі генэралаў, знаходзячыхся паза межамі расейскае імпэрыі[5].

Забаранялася таксама р.-каталіцкаму духавенству пашыраць сваю веру ў новай дзяржаве.

Дасьледчык рэлігійных адносінаў у часе разьдзелу Польшчы Мацей Лёрэт, уважае час ад 1772 да 1784 г. вельмі важным, становячым навет эпоху ў гісторыі разьвіцьця р.-каталіцкага касьцёлу на Усходзе Эуропы, бо тагды было створана новае каталіцкае арцыбіскупства—Магілёўскае—ня толькі для Беларусі, але й для усяе Расеі. Ягонай компэтэнцыі падлягалі ўсе каталікі — расейскія грамадзяне.

Гэты крок, зроблены Кацярынай II у напрамку нармаваньня ка­таліцкае рэлігіі на беларускіх землях праз залажэньне арцыбіскупства быў санкцыянаваны Рымам пасьля заўзятае барацьбы[6].

3 сьнежня (н. с.) 1773 г. абвешчаны быў загад Кацярыны II, у якім для р.-каталікоў, астаўшыхся бяз вышэйшай духоўнай улады ў межах Расеі, за біскупа тымчасовае беларускае дыэцэзіі ў Магілёве быў назначаны кс. С. Богуш-Сестранцэвіч. У справах касьцельнае адміні-

  1. Кояловичъ М. „Исторія возсоединенія зап.-русскихъ уніятовъ съ старыхъ вре­менъ“ Петербургъ 1873, стр. 114.
  2. H. Mościcki „Dzieje porozbiorowe Litwy i Polski“, T. I Wilno, 1913, st. 19.
  3. M. Loret „Kościoł Katolicki a Katarzyna II“ Krakow-Warszawa 1910 r. st. 19.
  4. St. Kutrzeba. „Historja ustroju Polski“ T. III Lwów 1920, st. 186-7
  5. Глядзі пісьмы Кацярыны II да Грымма „Сборникъ И. Р. И. О“. Г. ХХШ.
  6. M. Loret op. cit. стр. 1—2.