Перайсці да зместу

Старонка:Ракавыя жаронцы (1930).pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сільна яму паддаецца, — яна, відаць, страшэнна змарылася. Яе твар распален прыгожай здаровай чырваньню, а ў млявых ад зморы вачох пераліваецца цэлае мора шчасьця і радасьці).

Ганна. Пачакай, Санька, куды ты вядзеш! Я так змарылася. Ух, як добра сёньня, як весела. Сама прырода зрабіла ўсё, што магла, каб аздобіць нашае сьвята. Якая пагода сёньня! Гэта-ж, Санька, здаецца, першы такі дзень сёлета, га?..

Санька. Першы, вядома. Птушачкі пяюць…

Ганна (сьмяючыся). Ну, кінь ты глупствы казаць — дзе ты птушак пачуў?

Санька. Ну, піонэры… Слухай, Ганна, і мне-ж таксама весела. Я адчуваю, што сэрца ў мяне паўнютка наліта нечым такім… салодкім такім… салодкім-салодкім… шыпучым…

Ганна (з дакорам). П’еш ты ўсё, Санька. У цябе ніколі і радасьці свае ня бывае, а ўсё чужая, невядомая — прыходзіць невядома адкуль і невядома куды рассыпаецца. Пакуль у крыві гарэлка, патуль і радасьць у сэрцы, а тады — пуста-пусьценька. І нудна тады, і сум на душы, і нос павесіўшы ходзіш. Праўда, Санька?

Санька. У мяне, значыць, радасьць хэмічная, алькогольная… А хіба ня ўсёроўна, Ганулька? Ты вось вясёлая, радая, што Першае Мая. А я — што выпіў. Але-ж нам абоім весела, праўда? (Раптам хапае яе за рукі і крычыць з жартлівай афэктацыяй). Ганулька, прыгожая ты мая, залатая! Дай я цябе з радасьці пацалую. Адзін разочак, толькі адзін, далібог.