Перайсці да зместу

Старонка:Ракавыя жаронцы (1930).pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дудзін. Што-ж, я на цябе ня злуюся. Ты не вінавата… Прыдзі сягоньня ўвечары — у мяне нікога ня будзе, і мы з табой, натуральна, будзем адны.

Волька. Я прыду, Васілёк. Як сьцямнее ўжо… добра? Я скажу мамцы, што пайду на спэктакль — яна пусьціць. Толькі ты не кажы нікому, а то сорамна будзе.

Дудзін. Са мной — ня бойся нічога. Ну, дык ідзі цяпер. Вунь твая матка булкі прадае — скажы ёй загадзя, што ўвечары на спэктакль пойдзеш.

Волька. А ты Васілёк?

Дудзін (важна). Я павінен убачыць тут адказнага таварыша… разумееш?

Волька (туліцца да яго). Ты, Васілёк, сапраўды кахаеш мяне?

Дудзін. Кахаю, вядома. Ну ідзі, ідзі… Прыходзь увечары… (Волька пашла).

Дудзін (адзін). Яна павінна тут быць з гэтым карнавалам. Добра, што Вольку выправіў, а то замінала-б толькі. Санька казаў, што бачыў сёньня яе там, у горадзе. (3 захапленьнем). У белай сукенцы, у кветках, у чырвоных стужках… Васторг… Усе хлопцы за ёй, як шалёныя. (Прымае позу). Што-ж, можам і мы зьвярнуць сваю ўвагу, вядома. (Чапурыцца). Мне што — я ў гэтай справе мастак… хе-хе… Бабы да мяне, як мухі да мёду… Натуральна… (Млосна). Эх, салодкая гэта Волька. Толькі нудная крыху. Няма ў ёй таго абыходжаньня… У іншай, дык гэта — шык, васторг, далікатнасьць. А Волька — простая. Мяшчанка… Ну-с, паспрабуем узяцца за Ганначку. Казалі — бабы