Перайсці да зместу

Старонка:Ракавыя жаронцы (1930).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Божухна… божухна… божухна.…

Тады раптам заплакаў дзіцёнак. Мяне заўсёды нэрвуе дзіцячы плач, але гэты крычаў асабліва дзіка і прарэзьліва. Я ўскінуў на яго цяжкую падушку, і ён змоўк. Яны потым абвінавацілі мяне ў забойстве таго дзіцёнка. Дзівакі! Хіба я ведаў, што ён канечна памрэ?

Я запытаў у старой, дзе ляжаць грошы, і яна пачала клясьціся, што грошай няма. Я паверыў. Я ведаў, што ў гэткіх дамох рэдка бываць грошы. Я знайшоў ключы і адчыніў скрыню. Усё было, як належыць. Было дзьве досыць спраўныя сукенкі, быў і сурдут. У куточку з асаблівай стараннасьцю складзены і нават загорнуты ў паперку ляжаў новенькі дзіцячы гарнітурчык.

Потым я ў мімавольным, так добра знаёмым мне, узрушэньні падняў века прыскрынку. Тут чакала мяне расчараваньне. З нэрвовай пасьпешнасьцю перакідаў я маткі каляровых нітак, акрайкі розных матэрый, галоўкі сухога часнаку (некаму трэба-ж было сюды іх заперці!) — і не знаходзіў нічога, што-б мела хоць якую-небудзь каштоўнасьць. Мяне гэта раздражняла. Я гатоў быў ужо спыніць бясплоднае шуканьне і з большай энэргіяй узяцца за асалапелую бабулю, але ў гэты момант спрытнае вока маё заўважыла ў куточку нейкі падазроны скрутак. З запалам заўзятага паляўнічага я ўхапіўся за гэты скрутак і пачаў яго разгортваць.

Зьверху была нейкая шмотачка, потым папера, яшчэ папера, яшчэ. Я ўсё больш і больш хваляваўся, нецяр-