Перайсці да зместу

Старонка:Ракавыя жаронцы (1930).pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І ён зусім наіўна, па-дзіцячаму ўсьміхаецца.

Лес перасякае чорная паламаная грэбля. Гэта — дарога на станцыю. Ён спыняецца, пільна азіраецца наўкола і ідзе далей па дарозе. Яму дужа прыемна, што дарога пустая, што нікога няма насустрэчу.

Але вось наперадзе, ад завароту, паказаўся конь. Недалужна калупаецца па гразкай грэблі, ледзьве цягне за сабой карахвашку. Пэўна, нехта едзе ca станцыі.

Раптам Барковічавы мазгі праразае вострая здагадка. Ён, як злодзей, кідаецца ў бок ад дарогі і прытойваецца за вялізным камялём старавечнага дуба.

— Так, гэта яна… Гэта — Стася.

Яна праяжджае зусім блізка каля яго, і ён спакойна, уважліва яе разглядае.

Яна сапраўды паздаравела. Яшчэ відаць на твары сьляды цяжкой хваробы, але ўжо шчокі красуюцца сьвежай чырваньню і ў вачох гарыць вясёлы, зусім здаровы агоньчык. Яна амаль-што такая, як і раней.

Яна думае аб нечым вясёлым, прыемным. Нават ня можа стрымаць мімавольнае ўсьмешкі, якая настойна лезе на твар ёй і гарэзьліва трывожыць яе тонкія прыгожыя вусны. Пэўна, малюе ў думках радасную карціну блізкай сустрэчы…

Ха, ха! Каб яна ведала, што ён стаіць тут, на некалькі крокаў, схаваўшыся ад яе, як злодзей!

Карахвашка, нязграбна клыпаючы па карабатай грэблі, зьнікае за заваротам. Барковіч чакае яшчэ хвіліны са дзьве, потым вылазіць з свае засады і, сьце-