Перайсці да зместу

Старонка:Ракавыя жаронцы (1930).pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Адам! - данеслася зусім здалёку ціха і жаласна.

І ўсё змоўкла.

11

Барковіч усё глыбей і глыбей удаваўся ў цёмны гушчар і чым далей ён ішоў, тым спакайней рабіўся яго твар, і ўсьмешка, з якой ён не разлучаўся з самага таго трагікомічнага моманту, усё больш і больш набывала добрадушна-лагодны характар.

Глыбокая застылая ціхасьць палескае пушчы, хмельны пах волкай зямлі і спрадвечнага жыцьцёвага праху, ціхі, малельна-пакорлівы шэпт пажоўклых лістоў і самота-поўная, бязьмежная ап’яненьня, да забыцьця… самота, салодкая да

Як добра яму тут! Які цудоўны спакой ахінае істоту яго, як расьце, разьвінаецца яго вольны, непакорлівы дух, надламаны жыцьцёвай нягодай. І як далёка засталася ўся тая нягода — з жорсткай барацьбой, з трывогай, з дробным дакучлівым мятушэньнем.

Ён адчувае сябе пераможнікам. Ён сам ня ведае, у чым гэта перамога, але ў душы ў яго — урачыстасьць, на сэрцы — спакойная, чыстая радасьць. З няўмысна-навостранай чуласьцю ён прыслухваецца да свае раны, і яму чамусьці прыемна, соладка адчуваць, як пякуча садніць плячо, як сьцякае па целу ліпучая цёплая кроў.

— Бэкасіньнік…