Перайсці да зместу

Старонка:Ракавыя жаронцы (1930).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Потым памалу туман разьвеяўся, і раптам, нібы вострым нажом, рэзнуў па сэрцы бязьмерна-пякучы жаль. Перад ім адкрылася ў вострай, амаль-што фізычна-адчувальнай конкрэтнасьці блізкая магчымасьць шчасьця, магчымасьць глыбокіх салодкіх уцех, якая была, бязумоўна, была да гэтай апошняй сустрэчы.

— Няўжо — канец? Няўжо ўсё тое, што засталося там, за некалькі крокаў назад, што адчуваецца такім блізкім, патрэбным, — няўжо яно навек адарвалася? А можа гэта памылка? Можа яна чакае яго? Можа хоча, каб ён вярнуўся?

Не! Яна разьвіталася назаўсёды. Яна не чакае. Цяпер ужо позна. Жыцьцё супроць яго, перамаглі варожыя сілы. Скруцілі шчытным калючым вязьмом, не даюць вольна дыхнуць, зьдзекваюцца, сьвяткуюць сваю паганую перамогу.

Пачакайце! Ён яшчэ ня здаўся, яшчэ будзе змаганьне. Ён яшчэ возьме сваё!

І Барковіч, апанаваны раптоўным прылівам шалёнае злосьці сударгава сьціскае свае кулакі, скрыгае зубамі і ўпіваецца ў цемру драпежным разьюшаным поглядам, быццам гатовы кінуцца на нейкага нявіднага ворага.

Раптам ён успамінае Сяргея, і нядобрая ўсьмешка крывіць яго дрыжачыя вусны. Ён спыняецца сярод дарогі, з хвіліну аб нечым мяркуе і рашуча заварочвае назад, на вёску.

У Тацяны ў акне сьвеціцца ціхі прыветны агоньчык. Калі праходзіць міма Барковіч, агоньчык на момант