Перайсці да зместу

Старонка:Ракавыя жаронцы (1930).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нават, каб паказаць сваю цьвёрдасьць, доўгі час гаварыла выключна пра Стасю. Між іншага, яна зазначыла з едкім націскам:

— Адам зусім быў расчараваўся. Ён ніяк не чакаў, каб яго жонка паздаравела…

Барковіч зьдзіўлена зірнуў на яе, і яна гэта адчула, але наўмысьля адвярнулася, каб ня сустрэцца поглядам. Барковічу ясна стала, што яна на яго злуецца.

Увесь той вечар Тацяна гутарыла выключна з Сяргеем. Яна ўдавала сябе вясёлай, бязрупатнай, многа сьмяялася, жартавала. Гэты вымушаны, ненатуральны настрой потым сапраўды захапіў яе яна нібы забылася, махнула рукой на ўсе няпрыемнасьці, якія зазнала ў апошнія дні, і цалком аддалася гэтай мінутнай вясёласьці. Яе настрой знайшоў шчыры адгалосак у Сяргея. Ён быў сягоньня надзіва спрытны ў гаворцы, апавядаў многа пра гарадзкое жыцьцё, жартаваў, сьмяяўся сам і досыць удала сьмяшыў Тацяну. Некалькі раз Тацяна паміж сьмеху і жартаў пільна ўглядалася ў яго, старанна вывучаючы яго знадворны выгляд. Ёй упадабаліся яго белыя скурыстыя валасы, і яна папрасіла дазволу пацерабіць іх з гэтага вышла ў іх цэлая забава.

Барковіч сядзеў у сваім кутку і моўчкі сачыў за імі. Яму было цесна тут, яго ўстурбаваная энэргія патрабавала нейкага выйсьця — яму хацелася ўстаць і пайсьці куды-небудзь, каб хоць у бязмэтным руху адкрыць вытоку для сваіх сіл. Але ён ня мог кінуць Тацяны —