Перайсці да зместу

Старонка:Ракавыя жаронцы (1930).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лятуценьні, яна зманліва раскрывае прасторы для злачыннае радасьці. А потым гняце суровым дакорам, узьнімае ў душы балючае мятушэньне, ад якога няма куды дзецца, ад якога нялюбым робіцца ўсё жыцьцё, увесь сьвет.

З гораду няма ніякае весткі. Няўжо яшчэ цягнецца тое страшное марудлівае згасаньне? Няўжо яшчэ ня прышоў канец? Яна хоча гэтага канца, яна чакае яго з палкай нецярплівай надзеяй. Дрэнна гэта, дзіка і жорстка. Яна ведае, яна-ж так цяжка мучыцца. Але — хай сабе! Яна больш ня хоча сябе падманьваць, яна прызнаецца перад сабой у сваіх злачынных думках і пачуцьцях.

«Будзь сама сабой»…

А Барковіч цэлымі днямі цягаецца са сваёй стрэльбай. Балазе яму, ён знаходзіць добрае сабе заспакаеньне. Кожны вечар ён прыходзіць сьвежы, вясёлы, з добрадушнай усьмешкай, з яснымі, як у дзіцяці, вачмі, Тацяна сустракае яго бледная, устурбаваная. Яна кожны раз з трывогай чакае ад яго жаданае весткі. А ён ставіць у кут сваю стрэльбу, сядае перад ясна палаючай грубкай, шырока раскідае грамоздныя свае чабаты і, паціраючы рукі, апавядае пра ўсякія дробныя здарэньні, якія трапіліся на паляваньні. Часта прыносіць ён зайца або ліса — кладзе каля сваіх ног і ў часе гутаркі раз-по-раз нагінаецца, каб з замілаваньнем пагладзіць роўную пушыстую поўсьць.

Тацяна спачатку дасадліва моршчыцца і нэрвова кусае вусны. Але Барковічаў роўны спакой пераходзіць памалу і на яе — яна забываецца на сваю трывогу, на