Перайсці да зместу

Старонка:Ракавыя жаронцы (1930).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бадзёры ўсьмешлівы твар, а Сяргей стуліўся ў дрыжачы камочак і здаваўся зусім маленькім, ледзьве прыметным.

Ішлі моўчкі. Балюча гняло гэтае востра-напятае маўчаньне (удвух заўсёды цяжка маўчаць), але не лягчэй было і знайсьці пачатак гутаркі. Абодвум ясна было, што ў гэтых дзікіх абставінах, у гэтай чорнай самоце прыдзецца гаварыць аб нечым важным і неадступна- патрэбным.

Зусім неўзаметку яны сышлі з галоўнай алеі і пачалі блудзіць па вілаватых бакавых сьцежках, часта натыкаючыся на мокрыя дрэвы, на кусты, на садовыя лаўкі. Раптам Барковіч спыніўся і ўзяў за плячо Сяргея.

— Стой! Чакай… Во тут, на гэтай лаўцы мы першы раз цалаваліся са Стасяй. Яна была тады зусім маладая. Яна была дужа прыгожая. Праўда, Сяргей, га? Ты помніш? У яе былі надзвычайна жвавыя і хітрыя вочкі. Калі я браўся іх цалаваць, яны так сьмешна бегалі, быццам хацелі ўцячы, схавацца… Ха-ха!.. Ты заўважыў, якія сталі цяпер яе вочы? А вусны… Яе вусны тады былі зусім дзіцячыя — задорныя і сьмяшлівыя… Яна і цалавалася неяк па-дзіцячаму — выстаўляла трубачкай вусны, заплюшчвала вочы і чакала… Ха-ха!..

Ён каротка перарваў сьмех і змоўк. Гэтая нечаканая паўза была пасткай Сяргею — ён ня мог вытрымаць яе напружнасьці, ён павінен быў загаварыць. І ён азваўся голасам загнанага зьвярка:

— Я помню Стасю тады… Яна была прыгожая… так, прыгожая…