Перайсці да зместу

Старонка:Ракавыя жаронцы (1930).pdf/257

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

1далакоп. Досыць, вядома.

2далакоп. Хай сабе і досыць. Позна загадалі, але неяк вось справіліся. Ну, пойдзем памалу — мы сваю справу зрабілі… Эх, хлопцы былі былі добрыя… Адважныя хлопцы… (Далакопы пашлі. Некаторы час сцэна пустая, потым паціху ўваходзіць Наста. Яна нясе ў руках нейкую вялікую кашолку).

Наста. Тут… Гэта тое заклятае месца. Як тут цёмна! Нікога няма, нікагутка. Ніхто ня ўбачыць… не дазнаюцца…(Становіць кашолку на дол, нахіляецца над ёй і бярэ адтуль нешта завінутае ў шмоткі). Сыночак мой, зорачка мая ясная… Які ты халодненькі… Вочкі твае ўжо ня сьвецяць… вочанькі мае дарагія… Гэта я, сынок, я сама загубіла цябе… Табе няможна было жыць, маё дзетухна, бо твой бацька — мой родны брацік. Гэта — грэх, дужа страшны грэх… Твой бацька таксама памёр. Ён быў нядобры, ён дужа крыўдзіў тваю мамку… і за гэта памёр… Сыночак мой родненькі… Ты ня злуеш на мяне? Ня злуеш? Ну, зірні на мамку сваю… ну, засьмейся… вочанькі мае ясныя… (Пауза). Я пахаваю цябе, мой сыночак… тут пахаваю, з дзяўчынкай-сіротачкай. Яна прытуліць цябе, прыгалубіць… Яе брат загубіў, а цябе — родная матка. Я пахаваю… (Устае і ідзе па палянцы, выбіраючы месца, дзе пахаваць. Убачыла выкапаную магілу). Хто гэта выкапаў магілу майму сыночку? Нашто яму такая вялікая магіла? Ён-жа зусім маленечкі. Ён-жа толькі яшчэ наўчыўся гукаць сваю маму. Ён выразна, зусім выразна гукаў: — Мама! Мама! Бацька ня чуў, ён ня прышоў паглядзець на свайго сыночка.