я зраблю цяпер? Жаніцца я не магу — у мяне ёсьць нявеста… Але я так ня кіну… я памагу… я дам грошы…
Саўка. За грошы шчасьця ня купіш… і грэху таго грашмі не загладзіш. Страшны гэта грэх, сьмяротны… няма яму дараваньня… На мяне… на маю галаву ляжа ён… А я-ж ня бачыў, ня думаў, што гэта будзе… не сказаў… вы ня ведалі… Божа мой! Што цяпер будзе?
Юры. Пра які грэх ты гаворыш?
Саўка. Цяжкі грэх, панічок, дужа цяжкі. Вы ня ведаеце… Я раскажу вам… раскажу, як было нешта раз… У аднаго пана была нешчасьлівая жонка. Яна была не старая, але пану ўжо надакучыла. Пан шукаў сабе на старане… з другімі гуляў, а на яе быццам забыўся. Вось нешта раз спакусіў той пан адну дзяўчыну… вясковую, простую — хадзіла да яго на падзёншчыну. А як яна зацяжарыла, аддаў яе замуж за свайго парабка. Ён часта гэтак рабіў… Парабак — што… адмовіцца нельга, хлеба кусок трэба есьці… Але дужа не хацеў ён… гараваў, плакаў… Дык пан усёроўна прымусіў. (Пауза). Неяк сустрэў ён, гэты парабак, паню і шчыра пажаліўся ёй, расказаў усё. Яна тож плакала, жалкавала аб сваёй долі… Hy, вось… А потым вышл неяк… здружыліся яны… паня з гэтым парабкам… Ну, і потым… радзіўся сын у пані… ад яго… А ў той дзяўчыны таксама сын быў. І вось было тады, што ў парабка панскі сын гадаваўся, а ў пана — парабкаў. Але паня зрабіла неяк, што пан нічога ня ведаў, і ён, гэты сын яе, рос,